Знакамітыя землякі

Дата: 24 апреля 2019 в 12:32, Обновлено 24 апреля 2019 в 13:13
326 просмотров

Далёка ты, мая зямля-матуля.
I цяжка жыць, не бачачы цябе,
Не знаючы, што дзень наступны суліць,
Што ноч нясе, стаіўшыся ў журбе.
Якуб Колас

24 красавіка адбылася сустрэча з былымі выпускнікамі школы: Мінчонак Алай Аляксееўнай (дзявочае прозвішча Рахманава), Беразоўскай Валянцінай Леанідаўнай, якія прэзентавалі кнігу “Преодоление”, Аляксандра Аляксеевіча Рахманава, які таксама з’яўляўся вучнем нашай школы.


Аляксандр Аляксеевіч Рахманаў - былы выпускнік школы. У 1966 годзе скончыў Цімкавіцкую сярэднюю школу з сярэбраным медалём.
У 1971 годзе - Мінскае вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча.
1998 год- член, а з 2007 года - віцэ прэзідэнт Расійскай акадэміі ракетных і артылерыйскіх навук.
З 2002 па 2006 - намеснік начальніка ўпраўлення ўзброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі па даследаваннях, член камісіі па прысуджэнню прэмій Урада РФ.
У 2006 годзе скончыў службу ва ўзброеных сілах Расійскай Федэрацыі ў званні генерал-лейтэнант, з’яўляецца лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.