Экскурсионный маршрут "История Тимкович"

Дата: 28 сентября 2023 в 09:37, Обновлено 8 декабря 2025 в 12:12

Экскурсионный маршрут "История Тимкович"

 

Аўтары: вучні ДУА "Цімкавіцкая СШ імя Кузьмы Чорнага" 

Кіраўнік: Наркевіч Наталля Уладзіміраўна, педагог-арганізатар ДУА "Цімкавіцкая СШ імя Кузьмы 

Мэта экскурсіі: фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных якасцей праз далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей роднага краю. Выхаванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму . захаванне гістарычных ведаў аб сваёй малой Радзіме.

Задачы экскурсіі:

далучэнне навучэнцаў да культурна-пазнаваўчай і даследчай дзейнасці. накіраваную на атрыманне ведаў аб гісторыка-культурных і архітэктурных  каштоўнасцей  аг.Цімкавічы;

фарміраванне каштоўнасных арыентыраў, гонару і павагі за гістарычнае мінулае малой радзімы.

Тып экскурсіі: гістарычная.

Від экскурсіі: пешая.

працяг экскурсіі : 2 гадзіны

Працяжнасць : 2 км.

Маршрут экскурсіі: месца сустрэчы з групай: Мінская вобласць., Капыльскі раён, аг.Цімкавічы. вул.Слуцкая, 62 

Змест экскурсіі: у ходзе экскурсіі экскурсанты пазнаёмяцца з легендамі і паданнямі пра Цімкавічы, помнікамі архзітэктуры і гістарычнымі мясцінамі.

Агульныя метадычныя ўказанні да тэмы экскурсіі:

  • Экскурсавод павінен мець вялікі запас ведаў аб гісторыі вескі
  • неабходна пры сабе мець фотаздамкі былых выглядаў тых мясцін, аб якіх ідзе размова, і партрэты людзей, якія унеслі уклад у гісторыю вескі.

Агульныя арганізацыйныя ўказанні:

у час экскурсіі сачыць за выкананнем правіл бяспекі ўдзельнікамі экскурсіі, правіл дароднага руху.

Уступ да экскурсіі:

арганізацыйны уступ зрабіць пры сустрэчы з групай перад пачаткам руху, пазнаеміцца з групай, абмеркаваць неабходныя арганізацыйныя пытанні і напомніць аб правілах бяспесных паводзін пад час экскурсіі.;

ў інфармацыйнай частцы экскурсіі паведаміць пра тэму і асноўных аб'ектах экскурсіі;

настроіць экскурсантаў на успрыняцце экскурсіі і устанавіць з імі эмацыянальна-псіхалагічны кантакт;

працяг уступу 5 хвілін;

Заключэнне. Заключэнне зрабіць каля будынка школы

Працяг заключэння - 10 хвілін.

Тэхналагічная карта маршрута экскурсіі "Гісторыя Цімкавіч"

Маршрут

Месца

прыпынку

Аб'ект паказу

Працяг паказу

Асноўныя пытанні

Арганізацыйныя пытанні

Метадычныя ўказанні

Уступ

Аг.Цімкавічы

Месца былой базарнай плошчы

Брама-званіца

20 хвілін

Сустрэча і кароткае знаёмства з групай.

Расказ легенды пра Цімкавічы

 Знаёмства з правіламі паводзін у час экскурсіі, парадку перамяшчэння. размяшчэнне на месцах  прыпынку, правілах бяспекі і парадку задачы пытанняў( у канцы экскурсіі) 

Прапанаваць групе размясціцца паўкругам

Пераход да царквы Мікалая Цудатворца (5 хвілін ) 20 м

аг.Цімкавічы

Царква Мікалая Цудатворца

аг.Цімкавічы

 вул. Нясвіжская

10 хвілін

Звесткі аб царкве

Група размяшчаецца паўкругам

Выкарыстоўваць прыемы паказу, расказ 

Пераход да месца былога касцела Св.Міхаіла Архангела (20 хвілін ) 300 км

аг.Цімкавічы

Месца перад уваходам у храм

Вул.Слуцкая

20 хвілін

У 1560 годзе князі Алелькавічы пабудавалі касцёл, а ў 1647 годзе Сапегі пашырылі і архітэктурна аздобілі будынак храма. На жаль, касцёл згарэў. А гэта быў адметны ў Еўропе шэдэўр дойлідства.

Экскурсію праводзіць педагог-арганізатар. Група размяшчаецца паўкругам

Спалучаць прыемы гістарычнага аналізу, лакалізацыя  падзей,

Пераход да мемарыяльнага комплекса 

Пераход да мемарыяльнага комплекса 10 хвілін (200 м)

аг.Цімкавічы

Пляцоўка перад мемарыяльным комплексам

аг.Цімкавічы, вул.17 Пагранатрада

Мемарыяльны комплекс

 20 хвілін

Знаёмства з гістарычнымі падзеямі, звязанымі з мамарыяльным комплексам

Экскурсію праводзіць вучаніца 7 класа. Група размяшчаецца паўкругам. 

Пераход у старынны Радзівілаўскі парк

Спалучаць прыемы

гістарычнага исторического

аналізу,

экскурсійнай

даведкі.

Пераход у старынны Радзівілаўскі парк (15 хвілін) 300 м 

 У Беларусі працягваецца  Год малой радзімы . Таму быў распрацаваны экскурсійны маршрут вескі Цімкавічы, бо гісторыя вельмі даўняя і багатая на гістарычныя цікавыя падзеі, таму ўзнікла жаданне пазнаёміць з гісторыяй Цімкавіч і правесці віртуальную экскурсію  па гістарычных мясцінах вескі.

1 маршрут – Легенда пра Цімкавічы

Легенда пра Цімкавічы

Даўным-даўно, тысячы, а можа, і дзясяткі тысяч гадоў таму назад, з-пад звычайнага шэрага каменя, які хіба толькі і вылучаўся сваімі памерамі, ды тым, што з-пад яго бруілася прыгажуня-крынічка, нарадзіўся славуты асілак. Ніколі яшчэ на нашай зямлі не было такога дужага чалавека. Што б ні стаяла на яго шляху, ён спакойна перашагваў, перакульваў, ламаў або адганяў прэч. Не было такой сілы на свеце, якой бы ён спалохаўся і перад якой бы адступіў. Людзі назвалі яго Цімкам. Нічога, што сілай чалавек гэты валодаў агромністай, але характарам быў надзвычай мяккі, не мог нікога пакрыўдзіцьзадарма, не мог адмовіць у дапамозе беднаму ці слабому?

Неяк хадзіў асілак, можа, за трыдзевяць зямель ад сваіх родных абшараў і напаткаў там надзвычай прыгожую дзяўчыну.Такая ўжо красуня была, што не змог яе забыць Цімка, хоць і зірнуў толькі пару разоў. Вярнуўся дамоў і засумаваў. Ды не тыдзень-другі, а можа, паўгода нічога рабіць не мог, не лезла нічога ў душу, у сэрцы толькі тая прыгажуня была,і ўсё. Перажываў, хваляваўся хлопец, а потым сабраўся і вырашыў: «Пайду да яе бліжэй, хоць пагляджу, чым яна займаецца, то і на душы спакайней стане».

Як сказаў асілак, так, ведама ж, і зрабіў. Доўга, праўда, ішоў, бо надта далёка дзяўчына жыла, але да полудня прыйшоў. Лёг на зямлю і за дрэвамі схаваўся, каб людзям на вочы не трапляць. Бачыць - ягоная прыгажуня ляжыць сабе ў цяньку, пад бярэзінкай, ды голькай мух адганяе. Вяскоўцы ж астатнія пад гарачым сонейкам у полі завіхаюцца, збажыну жнуць. Падумалася асілку тады: «Чаго ж гэта такая маладая і здаровая адлежваецца, калі дзеці і тыя гнуцца ды імкнуцца як мага болей дапамагчы бацькам?» Да самых прыцемкаў назіраў Цімка за прыгажуняй, але тая так і не пайшла да вяскоўцаў на поле.Толькі калі каровы дамоў пайшлі, лайдачка паціху дахаты падалася.

Пасля таго, як убачыў, што ўлюбёная ім прыгажуня не любіць працаваць, хлопец спакой страціў. Ды і зразумець яго можна: з аднаго боку, да дзяўчыны цягне, паратунку ніякага няма, а з іншага - вазьмі, прывядзі такую ў дом, пабудуй з ёю сям'ю. Так у косці ўесца, што і не рады будзеш потым.

Пачне рабіць асілак што-небудзь, а думкі міжволі да дзяўчыны звяргаюцца. Стане дровы секчы-пераломваць, хоць іх у яго_заўсёды хапала, а твар яе з памяці не зыходзіць. Пойдзё на паляванне, бяжыць за звярамі, а яму здаецца, што каханку сваю даганяе. Аднойчы Цімка пайшоў на бераг рэчкі, сеў на беразе і стаў глядзець, як вада круціцца-пераварочваецца і ўсё некуды спяшаецца.Паведаў рэчцы сваю бяду.

- Дык, можа, ты ўжо гэтак не ўбівайся, - яму вада адказвае, - а жаніся. Там відней стане. Калі прыціснеш жонку адразу, то яна і перайначыцца, будзе дапамагаць працаваць, як і ўсе астатнія.

Можа, з месяц разважаў Цімка над тым, што пачуў на беразе рэчкі, і нарэшце рашыўся. Сабраўся і пайшоў да той самай вёскі, дзе тая прыгажуня была, каб сватацца за яе. Прыйшоў да хаты і пытаецца ў бацькоў:

  • Ці тут самая прыгожая дзяўчына жыве?
  • Тут, -азваліся тыя, але чамусьці без асаблівай радасці.
  • А чаго гэта вы такія сумныя?

- А што тут, чалавеча, радавацца, калі хто як даведаецца, што наша Анэтка працаваць не надта любіць, то і праходзіць бокам далей. Не любіць яна працаваць і не прымусіш. То мы, каб людзей не падманваць, і гаворым усім праўду...

- Нічога, што не любіць працаваць, у мяне перайначыцца ваша дачка. Вы толькі дазвольце мне на ёй жаніцца.

Вяселле гулялі такое, якога да гэтага часу ніхто і не бачыў і не чуў. Усіх людзей з наваколля запрасіў Цімка за святочныя сталы. Вяскоўцы так загуляліся, што       цэлы         тыдзень толькі і рабілі, што песні гарлалі ды карагоды правілі. Пілі, балявалі, маладым шчасця ды добрай долі, дзетак шматлікіх і паслухмяных жадалі. Але колькі вяселле ні доўжыцца, яно ўсё роўна некалі скончыцца павінна, і тады абавязкова пачынаецца будзённае жыццё.

Зноў Цімка не ведаў ні дня ні ночы. Цешыў сваёй шчырай працай палі і палеткі, лугі і сенакосы, нівы і лясы. Дзе прыкладваў сілу, там упарадкаванае поле ці выкашаны чыста луг заставаўся, расчышчаны лясны завал ці збажына ў копах стаяла.

Затое жонка ягоная, як і некалі дома, сядзела перад люстэркам ці над чыстаю вадою ды сабою любавалася. Муж малады спачатку ўвагі на гэта асабліва не звяртаў, рабіў выгляд, што не заўважае, як ягоная Анэтка пад любымі падманамі ад працы ўхіляецца. Потым заўважыў, як спачувальна глядзяць на яго людзі, якім ён дапамагаў, без якіх не ўяўляў далейшага жыцця.

А жонка Цімку ў рукі сталабраць. Не так зусім атрымалася на самай справе, як яму некалі вада прадказвала, наадварот усё выйшла. Прымушала такія загады выконваць, што нават мароз па скуры прабягаў, настолькі яны лютымі і бесчалавечнымі былі, настолькі ад іх варожасцю павявала. Ляжыць, бывала, ляжыць сабе маладзіца, а потым і заверашчыць:

- Хачу, каб у нас палац быў да самага неба, ды не просты, а залаты, ды не праз год, а да раніцы! Не будзе, дык да бацькоў вярнуся, сам тады заставайся!

Угнецца асілак і давай шчыраваць, спяшаючыся, каб паспець завяршыць справу да раніцы, бо надта баяўся страціць Анэтку. Глядзіш - і замак высокі ды непаўторны па прыгажосці стаіць, пераліваючыся на сонейку ўсімі колерамі вясёлкі.

Дзівіліся людзі, жагналіся на яго, бо не верылі, што гэта за адну ноч здолелі чалавечыя рукі стварыць. Перашэптваліся паміж сабою, але думка заставалася адна і тая ж: згубіць яна Цімку, не дасць яму шчасця-долі...

Маладзіца ж як распанела, дык і ўвогуле ні з кім ні знацца, ні размаўляць не хацела. Адно толькі і рабіла, што прыдумвала ўсё новыя і новыя найскладанейшыя выпрабаванні-задачы для свайго мужа.

Неяк замаркоцілася жанчына і гаворыць на Цімку:

- Нешта зямелька наша стала халодная ды мокрая, можа б ты, мужу, узяў ды і перавярнуў яе на іншы бок! Мне так хочацца! Мне так хочацца, а іншае       мяне не         цікавіць...

Пайшоў муж на двор, прысеў ля студні і горка-горка заплакаў. Ажно чуе, як гаворыць вада:

  • Не рабі такога, чалавеча, не рабі, бо жыццё страціш.

Не паслухаўся Цімка папярэджанняў вадзіцы-царыцы, пайшоў у чыстае поле, ухапіўся за таўшчэразны дуб і давай яго да сябе цягнуць, зямлю стараючыся перавярнуць. Ды колькі ні стараўся, усё дарма. Сам толькі ў зямлю пачаў грузнуць і неўзабаве знік з вачэй зусім. Там доўгі час нібы гуз на зямлі стаяў, то яго і звалі Цімкава, а потым сталі клікаць і паселішча Цімкавічамі.

2 маршрут – гісторыя Цімкавіч

У цэнтры Капыльшчыны ўздоўж ракі Мажа размясціліся Цімкавічы. Яны вядомы з 1499 года. Цімкавічы перацярпелі шматлікія беды і войны, яны часта гарэлі і зноў аднаўляліся. 3 гісторыі вядома, што ў 1502 годзе атрад крымскіх татар на чале з Баты-Гірэем пасля нападу на Капыль прыйшоў і спаліў поўнасцю Цімкавічы. Заваёўнікі забралі шмат людзей у рабства, а праз тры гады зноў паўтарылі свой набег.

Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай прынесла шмат гора. Калі прыйшоў мір, шмат надзелаў аказалася ў руках татар. Качэўнікаў да сябе на службу ўзяў уладальнік Цімкавіч. У гэты ж перыяд разам з татарамі ў мястэчку пасяліліся яўрэі, якія прынеслі культуру і дух прадпрымальніцтва Захаду. I хоць Цімкавічы не атрымалі магдэбургскага права, яны жылі па яго законах. Узровень жыцця цімкаўца ў той час мала чым адрозніваўся ад паляка ці немца.

Спачатку мястэчка было ўладаннем Алелькавічаў, потым належала Хадкевічам, у першай палове ХVІІ стагоддзя - Сапегам, а ў другой палове - Палубінскім, ужо з канцаХVІІ па ХVІІІ стагоддзе - Радзівілам.

Мястэчкі пачалі фарміравацца на Беларусі ў ХV-ХVІ стст., і менавіта ў гэты перыяд з дазволу вялікага князя ВКЛ Цімкавічам быў нададзены статус малога горада. У цэнтры яго сфарміравалася плошча, ад якой парамі разыходзіліся вуліцы. На плошчы мясціліся гандлёвыя рады, і над паселішчам дамінавала ўніяцкая царкв аСвятога Іллі, непадалёку -  сінагога, заезны дом, валасная ўправа.

Дарэчы, побач з горадам размяшчалася вёска з такой жа назвай. Яшчэ яе ў афіцыйных дакументах называлі прадмесцем Марцінвіль. Тут стаяў прыгожы палац, які, СА зменай яго ўладальнікаў, пастаянна перабудоўваўся.

 Цімкавічы стаялі на бойкім месцы, і таму тут даўно ладзіліся кірмашы. Каб выплаціць князю падаткі грашыма, сяляне з навакольных вёсак прадавалі ў мястэчку частку прадуктаў і сваіх вырабаў. Ужо ў ХVІІст. Цімкавічы ператварыліся ў гандлёва-рамесніцкі цэнтр. Кожную нядзелю тут адбываліся кірмашы, на якія з’язджалася мясцовая шляхта, сяляне з Быстрыцы, Рачкевіч, Жыліхава, Блеўчыц, Лешні, Семежава і іншых населеных пунктаў. Купцы з Клецка, Слуцка, Нясвіжа і нават з Мінска прывозілі сюды свой тавар. У ХVІІ ст. у Цімкавічах вялася фальваркова-паншчынная гаспадарка. Мяшчане мелі сваю гаспадарку і двор, і за гэта князю неслі розныя павіннасці.

 Шмат цікавага паведамляюць “Інвентары магнацкіх уладанняў  ХVІІ-ХVІІІ стст. Уладанне Цімкавічы". У мястэчку ў гэты час было чатыры кварталы і чатыры вуліцы. Напрыклад, назвы вуліц Капыльская і Слуцкая захаваліся да нашых дзён, а вось Даўглянская стала называцца Нясвіжскай.

У Цімкавічах жылі продкі вядомага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага.Дарэчы, у ходзе гэтага даследавання я даведалася, што і сама з'яўляюся нашчадкам Кузьмы Чорнага, паколькі мой дзядуля Анатоль Парыбак паходзіць з гэтага ж роду, а яму бабуля часта расказвала, як яны хадзілі да сваякоў у госці. Сябравалі бацькі Кузьмы Чорнага і з маёй прапрабабуляй  па лініі маёй бабулі Парыбак Наталлі Уладзіміраўны (у дзявоцтве Касікоўскай). Па ўспамінах прабабулі, калі Кузьма Чорны ехаў вучыцца ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, то Касікоўскія далі яму у дарогу вялікі кусок сала. Дарэчы, пра род Парыбкаў напісана ў кнізе “ Кузьма Чорны”.

У ХVІ-ХVІІІ стст. на рацэ Мажа працавала аж пяць млыноў. Непадалёку ад млыноў, на ўзвышшы, у 1560 годзе князі Алелькавічы пабудавалі касцёл, а ў 1647 годзе Сапегі пашырылі і архітэктурна аздобілі будынак храма. На жаль, касцёлзгарэў. А гэтабыўадметны ў Еўропешэдэўрдойлідства.

Цімкавічы спачатку былі цэнтрам воласці. Магнат жыў у прадмесці Марцінвіль. Яго сын Марцін Мікалай Радзівіл нарадзіўся ў Цімкавічах у 1705 годзе. Пры ім менавіта быў закладзены італьянскі сад з газонамі, у якім раслі розныя рэдкія пладовыя дрэвы. Князь атрымаў добрую адукацыю ва універсітэтах Заходняй Еўропы. Ен меў цягу да навукі, але заняўся больш празаічнай справай, перайшоў у іудзейства, вывучаў яўрэйскую мову і прымаў да сябе на службу выключна яўрэяў, чым і здзівіў усіх сваякоў. Але яшчэ больш здзівіў, калі завёў гарэм, нібы арабскі эмір.

Князь-дзівак не шкадаваў грошай на забавы. На адной з сажалак ён пабудаваў два караблі і для гасцей арганізаваў так званую марскую бітву. Усе дзівацтвы князя маглі б працягвацца доўга, калі б ён не збіў да паўсмерці клецкага ксяндза. Скарга на Марціна дакацілася да самога караля. Але сваякі, пазбягаючы скандалу, вынайшлі сваё рашэнне - абвясцілі князя хворым і адвезлі небараку ў слуцкі замак. Ён там сядзеў, амаль як у турме, пад наглядам стражнікаў. Апекаваў над звар’яцелым сваяком слуцкі князь Геранім, які быў сам не меншым дзіваком. Асабістую ахову Гераніма рганізаваў па ўзоры французскіх мушкецёраў. Многія цімкаўляне таксама служылі ў яго мушкецёрамі.

У 1773 годзе мястэчка, як і ўсё Слуцка-Капыльскае княства, увайшло ў склад Расійскай імперыі і стала цэнтрам воласці. Мясцовая шляхта не магла прымірыцца са стратай незалежнасці і таму ўдзельнічала ў паўстаннях.

У Цімкавічах захавалася самае старэйшае прадпрыемства Капыльшчыны - спіртзавод. Яго пабудаваў у 1876 годзе Вайніловіч, затым ён правёў рэканструкцыю і ўстанавіў паравую ўстаноўку з абсталяваннем, узвёў вялікі прасторны цагляны корпус.

Некаторыя будынкі ў цэнтры былі каменнымі і двухпавярховымі. У памяць аб вызваленні сялян ад прыгоннага права каля базарнай плошчы была пабудавана капліца і побач з ёй - брама-званіца. Яны з'яўляюцца помнікамі архітэктуры малых форм.

Цімкавічы перажылі Кастрычніцкую рэвалюцыю, нямецкую і белапольскую акупацыю. 18 сакавіка 1921 года быў заключаны Рыжскі мірны дагавор, па якім Беларусь была разрэзана на дзвечасткі. Дзяржаўная мяжа СССР стала праходзіць каля Цімкавіч. Ахоўваў яе17-ы пагранатрад, які дысклацыраваўся ў мястэчку. Пагранічнікі не толькі ахоўвалі граніцу, але і актыўна дапамагалі наладжваць жыццё. Яны добраўпарадкавалі Цімкавічы, пабудавалі двухпавярховы будынак Дома культуры, пры якім працавалі розныя гурткі мастацкай самадзейнасці. Тут, сумесна з пагранічнікамі, наладжваліся рэпетыцыі. Аб’яднаны калектыў цімкаўлян і пагранічнікаў затым заваяваў права і паспяхова выступіў на сельскагаспадарчай выставе ў Маскве.

                                        Князь Геранім

Марцін Мікалай Радзівіл

 Плошча, на якой  мясціліся гандлёвыя рады, і над паселішчам дамінавала ўніяцкая царква Святога Іллі .

У 1560 годзе князі Алелькавічы пабудавалі касцёл, а ў 1647 годзе Сапегі пашырылі і архітэктурна аздобілі будынак храма. На жаль, касцёл згарэў. А гэта быў адметны ў Еўропе шэдэўр дойлідства.

  

Уваходныя ступені, якія засталіся ад касцела

Базарная плошча

Некаторыя будынкі ў цэнтры былі каменнымі і двухпавярховымі. У памяць аб вызваленні сялян ад прыгоннага права каля базарнай плошчы была пабудавана капліца і побач з ёй - брама-званіца. Яны з'яўляюцца помнікамі архітэктуры малых форм.

Спіртзавод, які пабудаваў у 1876 годзе Вайніловіч 

Дом культуры, які дапамаглі пабудаваць  у 20-я гады пагранічнікі 17 чырвонасцяжнага Цімкавіцкага пагранічнага атрада

Месца былой пагранічнай заставы імя Рыгора Кафанава, каля вескі Заракаўцы

 Помнік растрэляным яўрэям в.Цімкавічы

Музей     Кузьмы Чорнага

Рэстаўрыраваная брама-званіца і новая царква

Мемарыяльны комплекс  у гонар загінуўшых воінаў-пагранічнікаў </article> </article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.