“Старонкі гісторыі 17 Чырвонасцяжнага Цімкавіцкага пагранічнага атрада”
Праблема патрыятычнага выхавання сення адна з актуальных. Стрыжнем любой нацыянальнай iдэалогii з’яўляецца нацыянальная iдэя, састаўляючымi якой выступаюць тры каштоўнасцi: любоў да сваей Айчыны, гiстарычная памяць i абавязак грамадзянiна. Гэты стрыжань павiнен прысутнiчаць у кожным з нас. Мы павiнны любiць сваю Радзiму i адчуваць пачуцце гонару за сваю краiну, за свой народ, помнiць аб тым, што мы – беларусы. Для таго, каб жыць асэнсавана i з пачуццем асабiстай годнасцi, кожнаму чалавеку патрэбна ведаць свае вытокi, захоўваць памяць аб мiнулым свайго народа, шанаваць традыцыi, любiць Радзiму.
Усё далей ад нас у мінулае адыходзяць гады Вялікай Айчыннай вайны. Але час не мае ўлады над памяццю. Чалавецтва ніколі не забудзе подзвіг савецкага народа, які вынес усе цяжкасці ваеннага ліхалецця.
Першымі ў смяротны бой з фашыстамі ўступілі пагранічнікі. 22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы гітлераўская Германія вераломна пачала наступление на СССР. Пачаліся гераічныя баі пагранічных атрадаў і войск прыкрыцця на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Беларусі і Украіны. "На белорусской границе особое мужество в первые часы и дни проявили бойцы 17-го Брестского, 86-го Августовского, 87-го Ломжинского, 88-го Шепетовского и других погрянотрядов".
Вывучэнню гераізму пагранічнікаў у першыя дні вайны надаецца шмат увагі, ім прысвечана шмат мастацкіх і дакументальных твораў, зняты кінафільмы. I тэта вельмі важна для нашага пакалення, якое не бачыла той жудаснай вайны і, спадзяюся, ніколі не ўбачыць.
У нашым школьным музеі знаходзіцца шмат матэрыялаў пра 17 Чырванасцяжны Цімкавіцкі пагранатрад.
Ужо шмат гадоў вучні нашай школы праводзяць пошукавую работу ў гэтым накірунку і папаўняюць школьны музей новым і матэрыяламі.
1. Заходнія граніцы СССР
Вельмі драматычнай, калі не сказаць трагічнай, была гісторыя беларускай дзяржаўнасці з 1917 па 1939 гг.
Змяняліся не толькі назвы, але і яе тэрыторыя. Не адзін раз перакройвалі яе ва ўгоду іншых краін - Савецкай Расіі, каб прыкрыць ад агрэсіі з боку Польшчы і Германіі, Польшчы, якая імкнулася даказаць, што Беларусь - гэта яе "ўсходнія крэсы", Германіі, якая двойчы акупіравала тэрыторыю Беларусі (1918, 1941-1944 гг.).
У 1917 годзе пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь атрымала назву Заходняя вобласць (у межах Савецкай Расіі). А 18 снежня 1917 года балынавікамі быў распушчаны 1 Усебеларускі з'езд, на якім нацыянальныя партыі вырашалі далейшы лёс краіны.
У 1918 годзе па Брэст-Літоўскаму мірнаму дагавору паміж Расіяй і Германіяй Беларусь была падзелена на некалькі частак. Па лініі Двінск-Свянцяны, Ліда, Пружаны-Брэст (Дадатак 1). Заходняя Беларусь (Гродзенская і Віленская Губерніі далучыліся да Літвы). Цэнтральная частка (Мінская, частка Віцебскай і Магілёўскай губерніі) былі акупіраваны Германіяй. Усходнія раёны заставаліся ў складзе Расіі. У 1918 годзе ў час германскай акупацыі нацыянальныя сілы спрабавалі стварыць БНР.
25 сакавіка 1918 г. рада БНР прыняла 3-юю Устаўную грамату, якой абвяшчалася незалежнасць БНР у этнаграфічных межах пражывання беларусаў. Але, зразумела, што ва ўмовах нямецкай акупацыі такая дзяржаўсць не магла быць прызнанай. Тым болын, што Германія лічыла Беларусь часткай Расіі. Пасля нямецкай акупацыі 1 студзеня 1919 г. была абвешчана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (ССРБ), а з 2 лютага па верасень 1919г. было прынята рашэнне аб стварэнні ЛітБел дзяржавы, якая стала пагранічнай зонай паміж Полыпчай і Расіяй. Падчас польскай інтэрвенцыі 1919-1920 гг. тэрыторыя Беларусі была акупіравана. 31 ліпеня 1920 г. была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". У Дэкларацыі абвяшчалася, што ССРБ аднаўляецца як суверэнная, незалежная рэспубліка ў межах пражывання беларусаў. Аднак, ва ўмовах савецка-польскай вайны Беларуская рэспубліка аднаўлялася толькі ў межах 6 паветаў Мінскай губерніі (Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Пуменкі, Слуцкі, Мазырскі) з насельніцтвам 1,5 млн. чалавек.
18 сакавіка 1921 года быў падпісаны Мірны дагавор у г.Рызе паміж Польшчай, Савецкай Расіяй і Украінай (за Беларусь паўнамоцтвы атрымала Расія. Да Польшчы адышла Заходняя Беларусь (больш за 100 тысяч км і насельніцтвам 4 млн.чалавек), а граніца з Польшчай прайшла ў 30 км к захаду ад Мінска. Усходняя частка заставалася ў складзе Расіі. Такім чынам, на тэрыторыі Мінскай вобласць, а ў тым ліку і на тэрыторыі нашага раёна праходзіла дзяржаўная граніца. Яе і ахоўваў 17 Чырванасцяжны Цімкавіцкі пагранічны адрад, штаб якога размяшчаўся ў в.Цімкавічы. Гэта граніца раздзяліла беларусаў, раздзяліла свякоў, блізкіх людзей, якія на доўгія 18 гадоў апынуліся ў розных краінах.
Больш за 70 гадоў назад 17 верасня 1939 г. адбылося уз'яднанне Заходняй Беларусі, а 17 пагранатрад з таго часу абараняў ужо новую заходнюю граніцу. Ён прыняў участак граніцы на поўнач і поўдзень ад Брэста.
2. 3 гісторыі 17 Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранічнага атрада
2.1. Станаўленне атрада
Ранейшая граніца. Цяпер, напэўна, аб гэтым памятаюць толькі старыя. Так, да 1939г. дзяржаўная граніца СССР праходзіла непадалёк ад Мінска (30 км). Пагранічныя атрады насілі назвы: Заслаўскі, Дзяржынскі, Плешчаніцкі і інш.
Гiсторыя іх пачалася ў далёкія паслярэвалюцыйныя гады. Тады савецкія пагранічнікі закрывалі шлях варожым дыверсантам і шпіёнам -белагвардзейцам і кантрабандыстам.
У далёкім 1918 годзе маладой Савецкай дзяржаве неабходна было абараняць свае граніцы. Быў прыняты Дэкрэт СНК аб зацвярджэнні пагранічнай аховы ад 28 мая 1918 года, падпісаны страшынёй СНК У.І.Леніным.
Яшчэ 19 студзеня 1918 г. ў г.Ельня былой Смаленскай губерніі пачалося фарміраванне 2-га запаснога стралковага батальёна, 8-ай запасной стралковай дывізіі.
У маі 1919 г. батальён быў перайменаваны ў 1 запасны стралковы полк, а ў студзені 1920 г. - у 13 запасны стралковы полк, а летам 1921 года - 164 стралковы 55 асабовай брыгады. У гэты перыяд задача палка - нясенне аховы чыгункі і барацьба з бандытызмам у Гомелі.
У ліпені 1922 года 164 стралковы полк перафарміраваны ў 2 пагранічны полк для аховы заходніх граніц СССР. Штаб палка дыслацыраваўся ў г.Слуцку. Першы батальён - у Капылі, 2-гі у в.Лешня Капыльскага раёна, 3-ці ў вёсцы Вызна. 3 палка быў выдзелены 8 пагранічны батальён. У сакавіку 1923 года батальён быў перайменаваны ў 14 асобы пагранічны батальён.
У ліпені 1923 года штаб батальёна пераводзіца ў мястэчка Цімкавічы.
У сакавіку 1924 года батальён перайменоўваецца ў 14 пагранатрад, у студзені 1925 года ён стаў называцца 17 Цімкавіцкім пагранатрадам. У жніўні 1935 года 17 ПА ВОГПУ перайменаваны ў 17 ПА НКУС БССР. 1939 г. пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі атрад быў перадыслацыраваны ў г.Брэст.
Асабовы састаў 17 Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранатрада быў пераўтвораны ў 89-пагранічны атрад і па загаду НКУС СССР № 001121 - 20.09.1939 г. паходным маршам перадыслацыраваны на 350 км ў г.Брэст на ахову новых рубяжоў дзяржаўнай граніцы.
У ліпені 1941 года 17 Чырванасцяжны пагранатрад перайменаваны ў 17-ы Чырванасцяжны пагранічны полк.
3 верасня 1944 г. за ўзяцце штурмам г.Ізмаіла 17 Чырванасцяжны пагранічны полк атрымаў ганаровае званне Ізмаільскага і называўся 17-ы Чырвонасцяжны пагранічны полк аховы тыла 3-га Украінскага фронта.
Летам 1945 года пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны 17 Чырванасцяжны пагранічны полк быў расфарміраваны. У нашы дні 17 Чырванасцяжны атрад па-ранейшаму ахоўвае граніцу нашай краіны ў Брэсце.
19 верасня 1967 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб прысваенні Брэсцкаму пагранічнаму атраду Заходняй пагранічнай акругі імя Ф.Э.Дзяржынскага.
За гісторыю свайго існавання 17 пагранатрад атрымаў шмат узнагарод. Дадзеныя аб узнагародах атрада знаходзяцца ў табліцы 1.2.1.
|
№ п/п |
Дата |
Месца дыслакацыі, назва |
Узнагароды |
|
1 |
Снежань 1921 |
г.Гомель 164 стралковы полк |
Сцяг Гомельскага губернскага ваенкамата |
|
2 |
1 мая 1924г. |
14 пагранатрад м.Цімкавічы |
Белсаўнаргас уручыў шэфскі сцяг Бабруйскага фанернага завода |
|
3 |
7 лютага 1927г. |
17 пагранатрад м.Цімкавічы |
Пастанова ЦВК СССР па ўзнагароджанні баявым рэвалюцыйным "Чырвоным сцягам ЦВК СССР" і граматай № 37 |
|
4 |
28 лютага 1928г. |
17 пагранатрад м.Цімкавічы |
"В день 10 летия РККА" шэфскім сцягам № 17 Капыльскага райвыканкама |
|
5 |
19 мая 1931г. |
17 ПА м.Цімкавічы |
Шэфскі сцяг Луганскага завода № 60 (ваенны завод) |
|
6 |
15 студзеня 1932г. |
17 ПА м.Цімкавічы |
Прэзідыум ЦВК БССР Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга |
|
7 |
20 снежня 1932г. |
17 ПА м.Цімкавічы |
"В день 15 годовщины ВЧК" шэфскі сцяг Алебастраўскага завода (Данбас) |
|
8 |
1935г. |
17 ПА |
Шэфскі сцяг Слуцкага |
|
м.Цімкавічы |
акружнога выканкама |
||
|
9 |
14 лютага 1936г. |
17 ПА м.Цімкавічы |
ЦВК СССР узнагароджаны Ордэнам Чырвонага сцяга |
|
10 |
17 верасня 1940г. |
17 ПА м.Цімкавічы |
Загад № 73 а НКУС СССР "Узнагароджаны Чырвоным сцягам" |
|
11 |
15 лютага 1941г. |
17 П/А г.Брэст |
Загад НКУС СССР № 17. Ордэнам Чырвонага сцяга |
|
12 |
28 студзеня 1943г. |
17 П/А г.Брэст |
Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР "Чырвоным сцягам" |
|
13 |
9 верасня 1944г. |
17 Чырвонасцяжны пагранічны полк |
Присвоена званне Ізмаільскага |
|
14 |
19 верасня 1967г. |
17 П/А г.Брэст |
Саўмін БССР прысвоіў пагран/атрада імя Ф.Э.Дзяржынскага |
|
15 |
20 кастрычніка 1967г. |
Брэцкі пагранатрад імя Ф. Э. Дзяржынскага |
ЦК КПСС Памятным сцягам |
|
16 |
27 мая 1968г. |
БПА імя Ф. Э. Дзяржынскага |
Указ Прызідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Ордэнам Чырвонага сцяга |
|
17 |
1976г. |
Брэцкі пагранатрад імя Ф.Э. Дзяржынскага |
Чырвоным Сцягам Ваеннага савета пагранічных войск К ДБ пры Саўміне СССР. Пераходныя Чырвоным Сцягам і Ганаровай граматай УЛКСМ |
2.2. Пагранатрад у 1924-1939 гг.
Ужо больш за 80 гадоў няма каля вёскі Цімкавічы дзяржаўнай граніцы. А калісьці воіны - пагранічнікі 17 пагранатрада, якому наканавана было стаць непераадольным фарпастам на заходніх рубяжах, ахоўвалі яе. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 18.03.1921г. граніца праходіла па Мінскай вобласці. У 1923 годзе на участку дзяржаўнай граніцы Заходняй акругі былі ўтвораны пагранатрады БССР: № 12 -Бігасоўскі П/А; № 13 Полацкі П/А; № 14 Плешчаніцкі П/А; № 15 Заслаўскі ПА; № 16 Койданаўскі П/А; № 17 Цімкавіцкі П/А; № 18 Жыткавіцкій П/А.
17 Цімкавіцкі ПА ахоўваў граніцу працягласцю 154 км ад
пагранічнага слупа № 832 да 1063. Штаб пагратрада дыслацыраваўся ў
в.Цімкавічы. У яго ўваходзілі 4 камендатуры і 19 застаў. Яны
размяшчаліся на тэрыторыі 2 раёнаў Капыльскага і
Чырвонаслабадскога. Размяшчэнне пагранзастаў можна прасачыць па карце (яе ў школьны музей 17 ПА перадала старшыня Савета ветэранаў пагранічнікаў Наздарская М.С., таксама па артыкулах Рыжскага мірнага дагавора.
Захаваўся фотаздымак асабовага саставу 17 ПА 1928 г.
З успамінаў старажылаў вядома , што ў вёскі, якія былі размешчаны ў прыгранічнай зоне, можна было папасці толькі па спецыяльных дакументах. Напрыклад, в.Чарнагубава з'яўлялася ўжо забароненай зонай. А яшчэ для жыхароў прыгранічнай паласы былі прадугледжаны візы, якія давалі магчымасць бесперашкодна перасякаць граніцу. Вядома ж, у многіх у Заходняй Беларусі засталіся сваякі: (Клецкім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім і іншых раёнах). У наш час не захаваўся будынак, у якім быў штаб 17 ПА, ды ўжо забыты тыя граніцы. Але старажылы помняць, дзе праходзіла граніца, дзе былі пагранзаставы. Пра некаторыя з іх я паспрабавала даведацца: гэта граніца, дзе была застава №4 у в.Пухавічы, граніца дзе была 8 застава. Каля в.Макраны, памяшканне у былым панскім доме, дзе размяшчалася 8 застава (на жаль, яно ў наш час выглядае вельмі дрэнна, месца, дзе праходзіла граніца апошняй заставы № 19 у в.Ананчыцы Салігорскага раёна.
У школьным музеі знаходзіцца пагранічны знак, знойдзены на 4 пагранзаставе ў в.Кукавічы. Есць фотаздымах адной з першых пагранзастаў.
У рукапісе "Огнём Катюш" Занько Г.В., ураджэнца в.В.Раёўка ёсць успаміны аб заставе ў в.Кукавічы "Граница с поляками остановилась за нашей деревней (Раёвка) в 2 км до деревни Куковичи, столбы и проволока проходили в западной части д.Куковичи, на пересечении тракта Слуцк, Тимковичи - Несвиж. Напротив деревни Куковичи была установлена пограничная застава. Граница была выравнена, от деревень проходила не менее 1 километра. Была установлена нейтральная полоса, метров пятьдесят. Стояли пограничные столбы: на нашей стороне нейтральной полосы - Советский столб с гербом и с польской стороны - столб с изображением орла".
|
№ п/п |
Прозвішча |
Пасада |
|
|
1 |
Лоцманаў Іван Пятровіч |
Начальнік 14 асобнага пагранічнага батальёна у час дыслакацыі м.Цімкавічы. 1923 г., член Слуцкага акружного камітэта. Член Капыльскага райвыканкама, член райкама КПБ. |
|
|
2 |
Грышын А.П. |
Начальнік 17-гаПА 1929-1936гг. Загінуў пры ахове граніцы. |
|
|
3 |
Палкоўнік Марозаў Д.М. |
Начальнік 17ПАз 10.02.1936-09.08.1938г дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. |
|
|
4 |
Палкоўнік Наздарскі Міхаіл Васільевіч |
Камандзір 17 Цімкавіцкага Чырвонасцяжнага пагранатрада з жніўня 1938 па 1939 год |
|
|
5 |
Маёр Кузняцоў Аляксандр Пятровіч |
Начальнік 17 ЦЧПА з лета 1939г. |
|
|
6 |
Абрамаў Алякесей Міхайлавіч |
Старшыня 15 пагранзаставы. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1937г.) |
|
|
7 |
Усаценка Георгій Іларыёнавіч |
Малодшы сяржант службы сабакаводства. Дэпутат Вярхоўнага Савета БСССР (1938г.) |
|
|
8 |
Кафанаў Рыгор Ільіч |
Чырвонаармеец 5 заставы, герой Савецкага Саюза (пасмяротна). |
|
|
9 |
Ільін Яфім Ільіч |
Намеснік начальніка пагранатрада па палітычнай частцы |
|
|
10 |
Найдзёнаў Фядот М. |
Чырвонаармеец. Узнагароджаны Ордэнам Чырвонага Сцяга. |
|
|
11 |
Зырко М.А. |
Камандізр 13-ай асабовай роты |
|
|
12 |
Абухаў М.М. |
Камандізр узвода |
|
|
13 |
Банных С.А. |
Камандізр аддзялення |
|
|
14 |
Мачалаў A.M. |
Начальнік адной з застаў |
|
|
15 |
Ст.лейтэнант П.А.Міхалец |
Начальнік адной з застаў |
|
|
16 |
Сёма Н.В. |
Камандзір аддзялення |
|
|
17 |
Магіраў П.Д. |
Чырвонаармеец |
|
|
18 |
Яцэнка П.С., ст.лейтэнант |
Узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі |
|
|
19 |
Шастапалаў Мікалай Анісімавіч |
Чырвонаармеец |
|
|
20 |
Явароўскі Міхаіл Адамавіч |
Афіцэр штаба, разведчык |
|
|
21 |
Капусцін С. |
Чырвонаармейцы |
|
|
22 |
Кучарэнка С. |
||
|
23 |
Рагозін А. |
||
|
24 |
Радчанка I. |
||
|
25 |
Магілёў A. |
||
|
26 |
Кузьменка С. |
||
|
27 |
Шчэрбак А. |
||
|
28 |
Навуменка Ігнацій Іванавіч |
Афіцэр 17 пагранатрада |
|
|
29 |
Навумаў Н. |
Чырвонаармейцы |
|
|
30 |
Сяргееў А.А. |
||
|
31 |
Петрашын Т.П. |
||
|
32 |
Табакоў Н. |
||
|
33 |
Грэкаў К.А. |
||
|
34 |
Бяляеў I. |
||
|
35 |
Федараў Аляксандр Антонавіч |
||
|
36 |
Тарбузаў Павел Іванавіч, ст.лейтэнант |
Афіцэр атрада |
|
|
37 |
Кіжаватаў Андрэй Мітрафанавіч |
1931, служыў на заставе №2 |
|
|
38 |
Белікаў |
Начальнік адной з застаў |
Яшчэ, працуючы з матэрыяламі музея я даведалася, што ў Цімкавічах жывуць дочкі афіцэраў 17 ПА Фёдарава Аляксандра Антонавіча - Фёдарава Зінаіда Аляксандраўна і Тарбузава Паўла Іванавіча - Валністая Валянціна Паўлаўна. У час размовы Зінаіда Аляксандраўна расказала, што Фёдараў А.А. пасля таго, як 17 пагранатрад перадыслацыраваўся ў г.Брэст, быў прызваны на фінскую вайну, загінуў у час вайны, звестак аб месцы захавання няма.
Валянціна Паўлаўна Валністая паведала аб тым, што яе бацька Тарбузаў П.І. пасля заканчэння пагранічнага вучылішча служыў у 17 ПА. У Цімкавічах ён сустрэў дзяўчынку і закахаўся. Але па прычыне таго, што яе бацькі жылі за граніцай (у Клецку) Павел быў папярэджаны: або ен пакіне каханую (бо яна можа быць шпіёнкай), або пакіне службу. Тарбузаў пакінуў службу.
У кнізе "Памяць" я знайшла звесткі пра Мікалая Анісімавіча Шастапалава. У 1931 годзе ён быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Службу праходзіў у 17 Чырванасцяжным пагранічным атрадзе ў Цімкавічах. Пасля заканчэння пагранічнага вучылішча ў 1941 годзе ён быў прызначаны начальнікам штаба 88-га пагранатрада, які размяшчаўся на граніцы ў Заходняй Беларусі. 22 чэрвеня 1941 г. уступае ў бой з фашыстамі. Адступаючы з баямі на ўсход, капітан М.А.Шастапалаў зноў апынуўся на Капыльшчыне. Тут ён з дапамогай падполыпчыкаў арганізаваў партызанскі атрад імя Шчорса. Пазней атрад перарос у брыгаду імя Чапаева, дзе Шастапалаў стаў камбрыгам. Удзельнічаў у баях пад Вялікай Раёўкай, Савічамі, у Старыцкім лесе і інш.
3 успамінаў Н.С.Наздарскай, нявесткі палкоўніка Наздарскага М.В., я даведалася.
Міхаіл Васільевіч нарадзіўся ў 1898 г. ў г.Маскве. Пачынаў свой працоўны шлях токарам на заводзе. Ваяваў у нас з Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе ён прымае рэвалюцыю. Спачатку быў Чырвонаармейцам у Адэскай Чырвонай Гвардыі, пазней служыў у разведцы. У 1919 годзе скончыў Маскоўскія камандныя курсы. У час грамадзянскай вайны ваяваў на паўднёвым фронце. Займаў розныя венныя пасады ў г.Адэсе, г.Бранску. Меў шмат узнагарод. У 1938 г. быў прызначаны начальнікам 17 Цімкавіцкага ПА.
У 1939 г. быў узнагароджаны знакам "Чырвоны камандзір" за № 1224 г. і Граматай і Юбілейным медалём "XX лет РККА" за № 24276 (Д.26).
У 1941-1944г.г. быў начальнікам аддзела Малдаўскай пагранакругі: Узнагароджаны ў 1945 г. Ордэнам Леніна і іншымі ўзнагародамі. Пасля звальнення ў запас жыў з сям'ей у г.Маскве, дзе больш за 20 гадоў служыў у ДАСААФ, рыхтуючы моладзь да службы ў арміі.
2.3. Слаўныя справы атрада
У далёкія 20-30 гады XX стагоддзя асноўнай задачай пагранічнікаў было недапушчэнне пераходу граніцы дыверсантамі, шпіёнамі, белагвардзейцамі, кантрабандыстамі. 17ПА дастойна выконваў пастаўленыя перад ім задачы. Сярод пагранічнікаў Заходняй граніцы 17-ы ПА займаў першае месца па колькасці затрыманых парушальнікаў граніцы. Звесткі знаходзяцца ў табліцы 1.2.3.
|
1922-1936гг. |
1936-1939гг. |
|
І.Шпіёнаў-993 |
1. Шпіёнаў - 144 |
|
2. Дыверсантаў - 104 |
2. Банды і шпіёнскія групы - 17 |
|
3. Кантрабандыстаў - 670 |
Колькасць 347 чалавек |
|
4. Перабежчыкаў - 4152 |
|
|
5. Кантрабанды на суму - 909455 руб. |
Толькі за 1929 год пагранічнікі 17 ПА затрымалі 399 парушальнікаў граніцы, 196 з якіх былі выкрыты як агенты замежных разведак. Так гісторыя 17ПА насычана многімі прыкладамі гераічных подзвігаў. У жніўні 1924 года на савецка-польскай граніцы атрад удзельнічаў у аперацыі па затрыманню тэрарыста Барыса Савенкава, а летам 1925 года - вопытнага агента англійскай разведкі Сіднэя Рэйлі.
У чэрвені 1931 года на участку атрада з'явіўся верхавод раней
разгромленай банды Люцко. Ён хацеў арганізаваць контрэвалюцыйнае
кулацкае выступление. 3 дапамогай мясцовага насельніцтва спроба
была раскрыта. Люцко і яго супольнікі спрабавалі ўцячы ў Полынчу.
Па-геройску дзейнічалі ў гэтым баі начальнік пагранзаставы
А.М.Мачалаў, камандзір аддзялення Сёма, чырвонаармеец
П.Д.Магіраў. Яны першыя ў нашай краіне сталі кавалерамі Ордэна Чырвонай Зоркі.
У канцы 30-х гадоў XX ст. у пагранічных войсках Беларусі было вядома імя пагранічніка - ардэнаносца Георгія Кафанава, камсамольца, выдатніка баявой і палітычнай падрыхтоўкі, кандыдата ў члены ЦК ЛКСМБ. У кастрычніку 1938 года на 5 пагранзаставе каля в.Заракаўцы у нарад вышлі Георгій Кафанаў і Фядот Найдзёнаў. Яны ў баі затрымалі дваіх шпіёнаў. Аб гэтым подзвігу пагранічнікаў пісала газета "Заходняя граніца" і "Чырвоная змена" .
За гэты подзвіг Кафанаву і Найдзёнаву, старшынёй Вярхоўнага Савета Міхаілам Іванавічам Калініным, у Маскве былі ўручаны баявыя ўзнагароды. Пазней на партыйным сходзе Кафанаў скажа наступныя словы: "Покуда руки держат оружие, я буду зорко охранять границу,
разить врагов нашей страны. Это мой долг. Долг бойца - защитника Социалистической Родины".
Ён неаднаразова пацвердзіў гэтыя словы. У верасні 1939 г. Чырвоная Армія выступіла ў паход за вызваленне працоўных заходніх абласцей Украіны і Беларусі. Пагранічнікам ставілася задача: расчысціць шлях для часцей савецкіх войск, заняць масты, пераправы, умацаваць стражніцы. У некаторых раёнах рэакцыйныя сілы стварылі банды, якія аказвалі супраціўленне нашым войскам. У адной з сутычак па-геройску загінуў Рыгор Кафанаў. Яго імя носіць 5 застава атрада. Пасмяротна Кафанаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пахаваны Кафанаў у в.Цімкавічы. Вядома яшчэ адна гераічная старонка 17 ПА. Гэта адбылося ноччу 23 чэрвеня 1939 года, калі тры узброеныя дыверсанты-разведчыкі перайшлі граніцу. Яны хацелі ўгаварыць жыхара в.Шыбіна Чырвонаслабодскага раёна П.І.Баня стаць іх агентам. Але Бань адмовіўся. Яго сын Коля паспеў расказаць аб гэтым пагранічнікам. Пагранічнікі арыштавалі дыверсантаў. Усіх удзельнікаў гэтай аперацыі ўзнагародзілі ордэнамі і медатямі. Старэйшы лейтэнант Яцэнка быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі.
Начальнік штаба службовага сабакаводства малодшы сяржант Рыгор Іларыёнавіч Усаценка (д.28) затрымаў болып за 20 узброеных дыверсантаў. Са сваім верным сябрам сабакам Джульбарсам ён заўсёды выходзіў перамаожцам. Яго вопыт вывучалі ў пагранвойсках і вучылішчах. У 1937 годе Усаценка быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Так, служба на Заходняй граніцы СССР была небяспечнай. У час яе аховы загінулі пагранічнікі 17 ПА.
1923 г. - Чырванармейцы: Грыгор'еў, Костычаў.
1930 г. - Грышын - камандзір атрада, Зінчанка - чырванармеец. 17 верасня 1939 г. - Дворнікаў - палітрук заставы, Кафанаў P.I. -чырвонаармеец-ордэнаносец.
Не толькі баявымі справамі праславіўся 17 пагранатрад у в.Цімкавічы. Моцна сябравалі мясцовыя жыхары з пагранічнікамі. Шмат цікавых і карысных спраў рабілі яны сумесна: дыспуты, канферэнцыі, канцэрты мастацкай самадзейнасці.
17-ты ЧЦПА вясной у якасці шэфскай дапамогі перадаў местачковай пажарнай камандзе аўтамашыну ГАЗ-2А і ручную помпу, якая адразу ж была зманціравана на кузаве машыны. Гэта помпа цяпер экспануецца ў Капыльскім краязнаўчым музеі. У той далёкі 1938 год перадача пагранічнікамі аўтамашыны пажарнай камандзе вылілася ў вялікую урачыстасць не толькі для пажарнікаў, але і для ўсіх вяскоўцаў. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі калгасаў "Рэвалюцыя"
(Цімкавічы), імя Калініна (в.Рачкевічы), імя Свярдлова (в.Агароднікі), "Камсамолец" (в.Доўгае). Былі і школьнікі.
Многа зрабілі пагранічнікі для развіцця культурнага жыцця мястэчка Цімкавічы. Ваенныя з задавальненнем прыходзілі на рэпетыцыі духавога аркестра (ім кіраваў жыхар вёскі М.Маргайлік). Узнік і харавы калектыў. Асноўнымі удзельнікамі сталі Чырванаармейцы і жонкі каманднага саставу атрада. Байцы стварылі ўласны драматычны гурток. Прадстаўленні звычайна праходзілі ў казарме. У куце рабілі нешта накшталт сцэны. Вялікай папулярнасцю карысталіся мужчынскія нумары і спектаклі - камедыі. У 30-я гады XX ст. пагранічнікі у в.Цімкавічы пабудавалі двухпавярховы клуб. Самадзейныя артысты часцей сталі выступаць перад мясцовымі жыхарамі. А яшчэ гурткоўцы выязджалі з канцэртамі і пастаноўкамі ў Мінск і Маскву.
3. Подзвіг пагранаатрада ў гады Вялікай Айчыннай вайны
1939 год увайшоў у гісторыю як пачатак самай жахлівай вайны. Напярэдадні страшэннай падзеі 23 жніўня 1939 года паміж СССР і Германіяй быў падпісаны Дагавор аб ненападзенні. Сакрэтны пратакол гэтага Дагавора прадугледжваў граніцы паміж гэтымі дзяржавамі па лініях рэк Нарэва, Вісла, Сан.
1 верасня 1939 года Германія пачала вайну супраць Польшчы. А 17 верасня 1939 года савецкія войскі атрымалі загад перайсці савецка-польскую граніцу і заняць тэрыторыі, населеныя беларусамі і украінцамі. У выніку гэтага дзяржаўная граніца была аднесена на 250-300 км на захад. Так адбылося уз'яднанне Беларусі.
Згодна з загадам НКУС ад 20 лістапада 1939 года войскі Украінскай і Беларускай пагранакруг прынялі пад ахову новыя ўчасткі граніц СССР. Было сфарміравана 15 пагранатрадаў у Беларускай акрузе. 17 пагранатрад часова стаў 89-м пагранічным. Так пачаўся новы этап гісторыі 17 пагранатрада. У 1940 годзе ён стаў называцца 17 Брэсцкім пагранатрадам і прадоўжыў слаўныя старонкі гісторыі 17 ЦЧПА.
5 кастрычніка 1939 года асабовы састаў 17 ЦЧПА пешым маршам перадыслацыраваўся ў г.Брэст, а пакінуты састаў і падраздзяленні 17 ПА аднеслі ў сістэму заградзоны з навучальнай базай для падрыхтоўкі 89 ПА. У 1940 годзе яго перадалі на ўкамплектаванне Акруговай школы малодшага каманднага саставу.
89 пагранатрад са штабам у г.Брэсце складаўся з 20 пагранзастаў, 5 рэзервовых пагранзастаў, 5 пагранкамендатур. У напружаным становішчы пастаянных баявых трывог у перадваенныя месяцы савецкія пагранічнікі неслі сваю вахту па ахове граніцы. Толькі з верасня 1939 па май 1941 г. пагранічнікі Заходняй акругі ўступілі ў 600 баявых сутычак з узброенымі групамі парушальнікаў граніцы, агентам нямецка-фашысцкай разведкі. За тэты час яны абясшкодзілі больш за 5000 варожых разведчыкаў-дыверсантаў.
У чэрвені 1941 г. - вераломны напад фашыскіх войскаў Германіі на СССР. Першымі ўдар прынялі на сябе пагранічныя заставы 17 Брэсцкага пагранатрада.
Слаўную старонку ў гісторыю пагранвойск упісалі пагранічнікі 17 БПА у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Фашысты намераны былі знішчыць пагранзаставы за 30 мінут, але іх замысел быў сарваны. Нягледзячы на вялікую перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, гітлераўцы не змаглі зламаць супраціўленне пагранічных застаў. Hi адна з іх не пакінула сваіх пазіцый без загаду камандавання. Неўміручай славай пакрылі сябе воіны 15-й пагранзаставы, дзе мужна змагаўся Аляксей Новікаў, 4-й заставы, дзе мужна змагаўся палітрук Іван Бяляеў, праявілі гераізм яфрэйтары 1-й пагранзаставы Мікалай Бадзіла і радавы А.Васільеў, а таксама воіны 9-й пагранзаставы пад камандаваннем лейтэнанта Андрэя Кіжаватава. Ахоўваючы граніцу на адным з важных участкаў, пагранічнікі-кіжаватаўцы знішчылі не адну сотню гітлераўскіх афіцэраў, змагаліся да апошняга патрона. Пасмярота ў 1965 г. Кіжаватаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Гэты спіс можна прадаўжаць яшчэ доўга. Пагранічнікі зрабілі ўсё, што маглі, каб затрымаць захопнікаў. Вось што аб гэтым пісала газета "Правда" 24 чэрвеня 1941г. "Лишь через мёртвые их тела враг смог продвинуться на шаг вперёд". Прыняўшы на сябе першы ўдар захопнікаў, пагранічнікі ўнеслі немаверны уклад у гераічную барацьбу савецкага народа, а прайшоўшы франтавымі дарогамі, сталі зноў на ахову граніцы.
Свой слаўны шлях прайшлі пагранічнікі 17 ПА, які ў час вайны быў перайменаваны ў 17 пагранічны полк. Яго баявы шлях ў 1941-1944 гг. праходзіў па наступных тэрыяторых СССР: Брэсцкай, Гомельскай, Бабруйскай, Мінскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Варашылаўскай, Белгародскай, Курскай, Арлоўскай, Лепецкай, Тамбоўскай, Пензенскай, Саратаўскай, Сталінградскай, Астраханскай, Калмыцкай АССР, Растоўскай-на-Доне, Данецкай, Запарожскай, Дняпроўскай, Адэскай, поўдні Малдавіі, Ізмаіла.
У 1944 годзе савецкая армія выйшла на граніцы СССР 1939 г. Пачалося вызваленне Цэнтральна-Усходняй Еўропы. 17 Ізмаільскі пагранічны полк (у складзе 3-га Украінскага Фронту) удзельнічаў у вызваленні гарадоў Канстанца і Сафіі (Балгарыя), Бухарэста (Румынія), Белграда (Югаславія), Будапешта (Венгрыя), Граца (Аўстрыя). Пасля вайны 17 пагранатраду было прысвоена імя Ф.Э.Дзяржынскага. Цяперашнія пагранічнікі шануюць памяць і традыцыі 17 Чырванасцяжнага атрада і дастойна працягваюць яго слаўныя справы, ахоўваючы граніцы нашай дзяржавы.
4. Ушанаванне памяці 17 ЦЧПА
Як імкліва бяжыць час. Сёння ўжо мала засталося сведкаў тых вялікіх падзей, калі ў Цімкавічах знаходзіўся 17-ы Чырвонасцяжны пагранічны атрад. Але вучні і настаўнікі Цімкавіцкай СШ свята зберагаюць гісторачную памяць. А інакш і нельга. Хіба можна забыць людзей, якія ўнеслі значны уклад у жыццё і культуру цімкаўлян. Пагранічнікі... Менавіта з імі звязана мінулае Цімкавіч і падзеі сённяшняга дня. У нашай школе створаны музей 17-га Цімкавіцкага Чырвонасцяжнага атрада.
Вялікая заслуга ў захаванні памяці 17 пагранатрада былога дырэктара школы Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі. Яна - мясцовая жыхарка, у 1924 годзе закончыла гэтую ж школу і ведала многіх пагранічнікаў. У далёкія 1950-я гады Зінаіда Іосіфаўна пачала збіраць матэрыял аб жыцці і дзейнасці атрада. Немалую дапамогу аказваў ей Васіль Міхайлавіч Наздарскі, сын Міхаіла Васільевіча Наздарскага, які ў 1938-1939гг. быў камандзірам 17 ЦЧПА. Па ўспамінах палкоўніка Эдуарда Луканскага, апублікаваных у газеце "Рэспубліка" ад 28 мая 1998 г.: "Его отец, Михаил Васильевич, незадолго до смерти завещал сыну восстановить историю прославленного отряда и увековечить память погибших. Начиналось с переписки...". Пасаду сакратара ўзяла на сябе жонка Васіля Міхайлавіча Ніна Сяргееўна. Усё пачыналася з перапіскі, пошукаў і сустрэч з былымі чырванаармейцамі і камандзірамі 17 пагранатрада. Далучыліся сем'і загінуўшых, супрацоўнікі музеяў у Брэсце, Цімкавічах, Ізмаіле. Менавіта ў выніку гэтай складанай работы былі ўстаноўлены месцы даваеннай дыслакацыі пагранічных застаў у Цімкавічах і Брэсце, былі ўстаноўлены памятныя пліты і знакі.
- 1969 г. у в.Цімкавічы ўстаноўлены 4 мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя пагранічнікам (д.43).
- 1973 г. Дом-штаб 17 ПА 1923-1939 (д.44).
- 1974 г. на магіле Кафанава "От пограничников Бреста" (д.45).
- 1975 г. Устаноўлены пагранічны слуп, прывезены з Брэста.
- 1989 г. - Стэла чорнага габро (д.46) "Боевой путь 17 отряда, полка".
- 1998 г. Памятная пліта Старшыні Савета Ветэранаў Наздарскаму В.М. (д.48)
- 2000 г. Маёру Луканскаму П.К. і ст.лейтэнанту Навуменка І.І., 1941 - помнім.
Памятныя пліты былі устаноўлены і ў іншых гарадах, дзе праславіў сябе 17 ПА.: Ізмаіле, Б.рэсце. Гэтыя памятныя пліты-дошкі вырабляліся на заводах па просьбе Савета ветэранаў 17 ПА і палка. Усяго было ўстаноўлена у розныя гады больш за 550 памятных пліт.
Музею школы былі перададзены рэчы, узнагароды, фотаздымкі, дакументы; кнігі з асабістага фонду сям'і Наздраскіх, а таксама дакументы з гісторыі 17 ПА, фотаздымкі 30-40-х г.г.
28 мая, у дзень Пагранічніка, у Цімкавічах на сустрэчу заўсёды збіраліся ветэраны 17 ПА, а зараз прыязджаюць іх родныя. Школьнікі, настаўнікі, жыхары вёскі шануюць былыя заслугі пагранічнікаў, даглядаюнь магілы, ускладваюнь кветкі да помнікаў.
Школа прадаўжае сяброўства з пагранічнікамі і сёння.
Рабяты наведваюць пагрангрупу г.Брэста, сустракаюцца з пагранічнікамі, бываюць на пагранічных заставах А. Кіжаватава, Р. Кафанава, П. Завідава, у музеі пагранічнікаў. А пагранічнікі таксама прыязджаюць да цімкаўлян штогод 28 мая і 17 верасня, каб аддаць даніну павагі і памяці тым людзям, якія абаранялі рубяжы дзяржавы ў далёкія 20-30-ыя мінулага стагоддзя.