ПЛАН
ВЫХАВАЎЧАЙ І ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
“ЦІМКАВІЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІМЯ КУЗЬМЫ ЧОРНАГА”
НА 2025/2026 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
II ПАЎГОДДЗЕ
Мэта: стварэнне ўмоў для паўнацэннага асобаснага развіцця, фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, духоўна-маральных каштоўнасцей, пазітыўнай сацыялізацыі, прафесійнага і жыццёвага самавызначэння вучняў ва ўстанове адукацыі, сям'і і сацыяльным асяроддзі.
Задачы:
1. Удасканальваць сістэму патрыятычнага выхавання, фарміравання лідэрскіх якасцей і прасоўвання ўласных ініцыятыў у рамках узаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі, праз вучнёўскае самакіраванне;
2. прадоўжыць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, узнікненню нефармальных маладзёжных груповак на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння, удасканаленне форм і метадаў суправаджэння непаўналетніх. 3. павышаць эфектыўнасць педагагічнага ўзаемадзеяння з сям'ёй, развіваць партнёрскія адносіны з соцыумам для абароны правоў і законных інтарэсаў вучняў, прафілактыкі ўзнікнення суіцыдальнай рызыкі, учынення злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх праз сістэму сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы;