"ИСТОРИЯ, ТРАДИЦИИ, ДОСТИЖЕНИЯ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ"

Дата: 11 июля 2022 в 09:48, Обновлено 26 сентября 2024 в 21:37

История школы

1815 г. - была адкрыта царкоўна-прыходская школа.

1819 г. - Цімкавіцкая і Капыльская школы былі першымі адкрыты на Капыльшчыне.

1864 г. – народнае вучылішча.

1919 г. - сямігадовая школа.

1957 г. - узведзены новы трохпавярховы будынак школы.

1978 г. – узведзены двухпавярховы будынак школы.

1980 г. - адкрыты музей 17-га Чырвонасцяжнага Цімкавіцкага пагранатрада.

Родная школа.

Матуля- школа . Слаўны мілы кут.

Маленства я свае згадаю тут.

Шуміць над ганкам медналісты клен.

Мой даўні дружа, добра помніць ен

І смех, і песні, і бялюткі сад,

І піянерскі сонечны парад.

Настаўнік мой, ты мой прарочыў лес,

Я першы верш свій да цябе прынес

І ты сардэчна шчасця зычыў мне

Вучыў быць другам роднай старане.

                                                                           Кастусь Кірэенка.

Цімкавіцкая школа бярэ свой пачатак з 1815 года, калі ў весцы была адкрыта царкоўна-прыходская школа.Згодна з перапісам школ Мінскай губерніі ў 1819 годзе Цімкавіцкая і Капыльская школы былі першымі адкрыты на Капыльшчыне. У школу хадзілі 27 чалавек. Некаторыя з іх вучыліся толькі зімой , а летам – толькі ў святочныя і выхадныя дні. У 1863 годзе школа была рэарганізавана ў гімназію. У 1886/1887 навучальным годзе ў  вучылішчы вучыўся 71 хлопчык. У розны час тут працавалі настаўнікамі Федар Альфонскі (адзін з першых), Панкрат Кратоўскі, Аляксей Ляхоўскі, Аляксандр Ляхоўскі (1906-1916), Вера Сяверына. Гэта былі выхаванцы Маладзечанскай і Нясвіжскай семінарый .Дзеці вывучалі Закон Божы, арыфметыку, чытанне, пісьмо, царкоўныя спевы. Усе прадметы выкладаліся на рускай мове, падручнікі таксама былі напісаны на рускай мове. Вучылішча існавала на сродкі дзяржаўнага казначэйства і мясцовых сялян.

На базе вучылішча ў 1919 годзе была адкрыта сямігадовая школа. У 1920-я гады настаўнікі школы былі адзінай культурнай сілай на сяле. У станаўленні калектыву школы вялікую ролю адыгралі традыцыі сельскіх актывістаў. Яны мужна пераадольвалі ўсе цяжкасці аднаўленчага перыяду. Дух калектывізму перадаваўся тым, хто працаваў з імі побач – сельскім асветнікам. Адной з іх у Цімкавічах была Аляксандра Варламаўна Андруковіч (фота).

 “Камісарша асветы”- так называлі яе вяскоўцы. Яна першая  з настаўнікаў раёна  ўзнагароджана ордэнам Леніна і атрымала ганаровае званне”Заслужаны настаўнік школ БССР”.

1922 год. Пасля выгнання белапалякаў і ўстанаўлення дзяржаўнай граніцы паміж Савецкім Саюзам і быўшай панскай Польшчай у Цімкавічах размясціўся 17 пагранічны атрад. Летам 1923 года каля царкоўнай горкі, самага высокага месца вёскі, пагранічнікі пабудавалі клуб (фота). Ён стаў асяродкам культурнага жыцця цімкаўлян. На падмостках гэтага будынка зарадзілася сяброўства паміж байцамі гэтага атрада і мясцовымі жыхарамі. Быў арганізаваны аб’яднаны хор. Адным з актыўных арганізатараў мастацкай самадзейнасці быў начальнік пагранатрада Ян Янавіч Бушман. Яго жонка (па прафесіі піяністка) аказвала вялікую дапамогу не толькі пагранічнай самадзейнасці, але і школе. Яна дапамагала ў арганізацыі мастацкай самадзейнасці. Ушколе пачаў працаваць драматычны гурток.

30-я гады – час  першых пяцігодак. І ключавое пытанне таго часу “хто – каго?” асабліва востра адчувалі піянеры і камсамольцы тых гадоў. З успамінаў былога піянерважатага школы Насевіча Івана Іванавіча(фота): ”Капыльскі раен быў пагранічным, а ў Цімкавічах размяшчаўся 17-ты пагранатрад. Шпіены і дыверсанты забівалі актывістаў, травілі калгасную скаціну, знішчалі тэхніку. Здаралася, што настаўнікі і вучні са зброяй у руках ахоўвалі калгасны ўраджай, дапамагалі затрымліваць парушальнікаў граніцы. Шмат карысных і цікавых спраў было здейснена разам. Ужо ў 1936 годзе піянер Бань Мікалай быў узнагарожданы ордэнам “Знак пашаны” за мужнасць і кемлівасць, праяўленыя пры затрыманні дыверсантаў. У мясцовым клубе праводзіліся канцэрты мастацкай самадзейнасці з удзелам настаўнікаў і чырвонаармейцаў . Хор настаўнікаў і пагранічнікаў быў добра вядомы ў Беларусі, а ў1936 годзе быў запрошаны выступаць у Маскву. У гэты час трое братоў Чарных пакінулі родныя мясціны і адправаіліся абараняць рубяжы нашай Радзімы. Барыс, Глеб, і Георгій Чарных за службу Айчыне ўзнагароджаны 47 ардэнамі і медалямі. А іх бацька Васіль Пятровіч Чарных быў адным з першых арганізатараў калгаса “Авангард”.

Па ўспамінах старажылаў вескі, Марук Клаўдзіі Ўладзіміраўны і Растаргуевай Веры Мартынаўны, да вайны ў Цімкавічах было тры школы: беларуская, руская і яўрэйская. Беларуская школа знаходзілася ў пачатку Капыльскай вуліцы. Вялікі драўляны будынак быў пабудаваны ў выглядзе літары “П”. Побач з ей стаяў невялікі будынак пачатковай школы. У школе была вялікая спартыўная зала, дзе праходзілі цікавыя спаборніцтвы, вучні выступалі з канцэртамі. Быў духавы аркестр, працавалі гурткі мастацкай самадзейнасці. У вольны час дзеці ішлі працаваць на калгасны агарод, у калгасны сад, каб дапамагчы бацькам зарабіць працадні. У пачатку вайны школа была спалена. Двухпавярховая цагляная руская школа знаходзілася на Слуцкай вуліцы недалека ад цэнтра вескі. Побач працавала яўрэйская школа, якая ў 30-х гадах была аб’яднана з рускай.

1941-1945 гг. У час вайны ў Цімкавічах быў размешчаны нямецкі гарнізон, а школа  зачынена. Але настаўнікі і вучні не засталіся ў баку ад падзей таго часу. Яны збіралі звесткі , дапамагалі партызанам адзеннем і харчамі, былі сувязнымі, а некаторыя з іх уваходзілі ў партызанскія атрады. За мужнасць і адвагу, праяўленныя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, траім выпускнікам Цімкавіцкай сярэдняй школы У. А. Наржымскаму, А.А. Казлоўскаму і А. А. Нячаеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Сення ля сельскага савета ўстаноўлена стэла з імёнамі цімкаўлян, якія змагаліся за Радзіму і загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх мноства тых, хто вучыўся ў Цімкавіцкай школе. Трэба зазначыць, што адным з галоўных напрамкаў у выхаванні падрастаючага пакалення ў нашай школе з’яўлялася патрыятычнае выхаванне. Таму, магчыма, тыя, хто стаў настаўнікам,  вяртаюцца ў сваю Цімкавіцкую школу. На скрыжаванні дарог Капыль – Цімкавічы – Прусы есць брацкая магіла. У ей пакояцца 900 чалавек, у асноўным яўрэі, якіх прыгналі з Капыльскага гета. Настаўнікі і вучні школы даглядаюць магілу.

Пасля вызвалення Цімкавіч школа ўзнавіла сваю дзейнасць. Дырэктарам школы быў прызначаны Велічка І. М., завучам – Шаравар Іван Ігнатавіч. У гэты час у школе была створана пярвічная арганізацыя Асавіяхіма, праводзіліся Ленінскія дні. У 1945 годзе быў зацверджаны штат работнікаў школы, у які ўвайшлі бухгалтар, бібліятэкар, вартаўнік і 4 тэхнічкі. Школа паступова аднаўлялася пасля вайны.

У гэты час пасаду дырэктара займае З. І. Раманенка. Яна нарадзілася 25 мая 1911 года у в. Смела Столінскага раена Чагнігаўскай вобласці. З 1922 года яе сям’я жыве ў в. Цімкавічы. У 1941 г. завочна З.І. Рамананка скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. У гады вайны з’яўлялася сувязной партызанскага атрада імя Будзенага, брыгады імя Варашылава, а пасля, брыгады імя Фрунзе. У 1945 годзе назначана дырэктарам Цімкавіцкай сярэдняй школы. Яна прыкладае шмат намаганняў для таго, каб дзеці і настаўнікі ўтульна адчувалі сябе ў класах. Былі адрамантаваны школьныя памяшканні, завезена мэбля. Значна палепшылася становішча з забяспячэннем падручнікамі і школьнымі праграмамі. Кіраўніцтва школы ўсе больш увагі аддае пазачасовым заняткам вучняў. З’яўляюцца наступныя гурткі: палітгурток (кіраўнік – Шаравар І.І.), фізічны (кіраўнік – Рудзік Ф.П.), драмгурток (кіраўнік – Вайтовіч Е. А.), харавы (кіраўнікі – Наркевіч В.І. і Альшекава Е.І.), танцавальны (кіраўнікі Андруковіч М.К. і Наркевіч В.І.), гурток юнатаў (кіраўнік Місючэнка В.Е.), плануецца арганізацыя гуртка “Бязбожнік”. Але найбольшую вядомасць набывае Цімкавіцкі тэатр, які пазней атрымаў званне Народнага. Галоўны рэжысер тэатра – Зінаіда Іосіфаўна Раманенка, артысты – настаўнікі і вучні. Тэатр з гастролямі бывае нават за межамі Капыльскага раена.

Зінаіда Іосіфаўна займае пасаду дырэктара да 1980 года. За пленную педагагічную працу ў 1957 годзе ей прысвоена званне Заслужанага Настаўніка школ БССР. За добрасумленную працу Раманенка З.І. узнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны” і іншымі. Але галоўнай узнагародай з’яўляецца памяць вучняў і настаўнікаў, цімкаўлян і усіх тых, хто яе ведаў.

Вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у сельскагаспадарчых работах. Напрыклад, у 1947годзе імі было выкапана 31,34 га калгаснай бульбы. Працавалі не толькі на полі, але і на жывелагадоўчай ферме.

У 1947-1948 навучальнам годзе у школе навучалася 580 вучняў. Укласах вучылася ў сярэднім па 20-40 чалавек. Працэнт непаспяваючых быў яшчэ вялікі, асабліва па беларускай і рускай мовах, матэматыцы, таму асаблівая ўвага надялялася працы з адстаючымі. Лепшымі настаўнікамі былі прызнаны настаўнік фізікі Рудзік Флор Паўлавіч, настаўнікі матэматыкі Альшакова Алена Іванаўна і Семяновіч Адам Марцінавіч.

Вучням,і пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі, былі зроблены: прыбор, які паказвае палет цел, кінутых у гарызантальным напрамку і пад вуглом да гарызонта, прыбор інерцыі, “мертвая пятля”, набор цеплаправоднасці цел, перыскоп. Па біялогіі былі зроблены чучалы бусла, кратоў, ваўчанят, лісіцы, калекцыя насякомых, калекцыя гнездаў, макет сядзібы Мічурына, мадэль прарастаючай фасолі, кветкі вішні. Па геаметрыі былі выраблены з дрэва прызмы, конусы, цыліндр і куб.

Фонд школьнай бібліятэкі складаў 1740 кніг, у тым ліку мастацкіх – 605. Школа выпісвала часопісы “Новы свет”, “Кастрычнік”, “Знамя”, “Аганек”.

Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 чэрвеня 1950 года за №783 “Аб мерапрыемствах у сувязі з пяцідзесяцігоддзем з дня нараджэння вядомага беларускага празаіка Кузьмы Чорнага” сярэдняй школе в. Цімкавічы Капыльскага раена прысвоена імя Кузьмы Чорнага. З дня прысваення школе імя К. Чорнага ў вучняў і настаўнікаў узнікла ідэя стварэння музея пісьменніка. Прыйшлося пераадолець вялікія цяжкасці. Усе матэрыялы, звязаныя з літаратурнай дзейнасцю К.Чорнага, загінулі у час вайны. На просьбу адгукнуліся сестры Марыя Карлаўна Раманоўская, Галіна Карлаўна Высоцкая, жонка Рэвека Ізраілеўна Свераноўская і дачка Ірына Мікалаеўна Раманоўская, беларускія пісьменнікі. Для ажыццяўлення задумы прыйшлося папрацаваць і вучням, і настаўнікам. Вучні збіралі металалом і макулатуру. Калектыў мастацкай самадзейнасці даў некалькі платных канцэртаў. Выручаныя сродкі пайшлі ў фонд будаўніцтва музея. Музей К. Чорнага быў пабудаваны вучнямі і настаўнікамі пад кіраўніцтвам Раманенка З.І.

21 лістапада 1954 года, у сувязі з 10-годдзем са дня смерці Кузьмы Чорнага, у школе быў арганізаваны літаратурны вечар. На ім прысутнічала група пісьменнікаў, таксама былі запрошаны жыхары Цімкавіч, асабіста ведаўшых К.Чорнага. На вечары сіламі вучняў ставілася п’еса “Ірынка”.

У 1955 годзе, ў знак увекавечання памяці К. Чорнага ЦК КПБ вынес рашэнне аб будаўніцтве новага будынку Цімкавіцкай сярэдняй школы. А 24 чэрвеня 1965 года адбылося адкгыцце музея К. Чорнага. На ўрачыстым мітынгу выступіў народны мастак БССР З.І. Азгур. Музей складаўся з некалькіх залаў, розных па тэматыках: 1 зала – пачатак творчай дзейнасці Кузьмы Чорнага; 2 зала – творчасць Кузьмы Чорнага ў 20-30 гады; 3 зала – Кузьма Чорны ў гады Вялікай Айчыннай вайны; 4 зала – Кузьма Чорны і беларускі тэатр.

Спачатку музей быў школьным, у розныя гады прыбудоўваўся і мянялася экспазіцыя. Так у 80-я гады ў ім былі ўжо такія залы, як жыцце і творчасць Кузьмы Чорнага, Цімкавіцкі народны тэатр, падарункі музею ад былых выпускнікоў і гасцей. У 1966 годзе музею прысвоена званне народнага. 15 студзеня 1993 года музею быў нададзены статус дзяржаўнага і ен стаў філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На 1956-1957 годы ў школе навучаліся 466 чалавек, на другі год былі пакінуты 15, на восень – 17. Усе большая ўвага надаецца паліттэхнічнаму навучанню вучняў, уменню карыстацца інструментамі і прыладамі працы. З гэтай мэтай былі створаны сталярная і слесарная майстэрні. Вучні 10 класа ўстанавілі паветраны электрарухавік, усе дэталі для якога былі зроблены ў школьнай майстэрні. Пры школе актыўна вялася вопытная работа на прышкольным участку ў 2 га. У1957 годзе былі палучаны добрыя ўраджаі капусты - 310 кг з 50 кв.м, бульбы – 540 кг з 251 кв.м, кармавых буракоў 2100 кг з 350 кв.м. Ушкольным пітомніку вырошчваліся  саджанцы яблынь, груш, праводзілі прышчэпку, вегетатыўным спосабам праводзілі пасадку чорнай смародзіны. За летні перыяд 1956 г. вучнямі ў калгасе былі выпрацаваны 5747 працадзен.

У школе працягваецца гуртковая работа. Настаўнікам фізікі Рудзікам Ф.П. была арганізавана работа фотагуртка.

Андруковіч К.К. паспяхова кіраваў аўтамабільным і авіямадэльным гурткамі, што дазволіла паспяхова правесці выпрабаванні зробленых мадэлей і падрыхтоўку да абласных спаборніцтваў авіямадэлістаў. У маі 1958 года авіямадэлісты школы занялі першае месца ў раенных спаборніцтвах. Мадэль вучня 4 класа Андруковіча Аляксандра ўдзельнічала ў абласных спаборніцтвах і заняла 2 месца. Гэты настаўнік змог сваей працай, уважлівымі адносінамі да вучняў прывіць ім любоў да працы. На праводзімых ім уроках практыкумах вялікая ўвага надавалася таму, каб вучні маглі выкарыстоўваць свае веды на практыцы. Напрыклад, у 8 класе пасля вывучэння механізмаў і перадачы рухаў былі выраблены дзеючыя мадэлі аўтамабіля, трактара, плуга і іншыя наглядныя сродкі. У час канікул вучням дазвалялася карыстацца школьнымі майстэрнямі. Яны выраблялі для сябе этажэркі, табурэткі, шуфлі.

За год вучні былі на 10 экскурсіях на МТС, спіртзаводзе. За кошт школы быў арганізаваны прагляд кінафільмаў “Павел Карчагін” і “Даліна сініх скал”, “Аляксандр Матросаў”. Вучнямі на летні перыяд было выпісана 145 экзэмпляраў газет, усяго па школе было выпісана 256 экземпляраў газет і 71 часопіс. Кніжны фонд бібліятэкі ў 1956г. налічваў 3398 кніг, у тым ліку 1806 мастацкіх.

У 1964-1965 гг. У школе навучалася 622 вучні, настаўніцкі калектыў налічваў 36 настаўнікаў. Шырокае развіцце атрымліваюць гурткі мастацкай самадзейнасці. У духавым аркестры ўдзельнічалі 34 вучні, у домравым – 34, у ансамблі дудароў – 15. Сіламі школьнай самадзейнасці за год былі даны 25 канцэртаў. У школе былі праведзены вечары на тэмы “20 гадоў Перамогі”, “Чалавек і хімія”, вечары, прысвечаныя Мікалаю Астроўскаму, М.Ю. Лермантаву, Шолахаву. Адбыліся вечары-сустрэчы з кампазітарам Юрыем Семянякам, беларускімі пісменнікамі, былымі вязнямі фашысцкіх лагераў, удзельнікамі бітвы на Волзе, удзельнікамі партызанскага руху, аўтарам кнігі “Подзвіг Матросава” Шкадарэвічам І.І. Вучнямі разам з настаўнікамі быў сабраны і афорілены матэрыял аб вучнях, загінуўшых у час вайны. Пазней матэрыял быў ператвораны у школьны музей баявой славы.

У 1967 годзе званне “Заслуджаны настаўнік БССР” было прысвоена настаўніку матэматыкі Семяновічу Адаму Мартынавічу. На званне “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” у 1973 годзе былі прадстаўлены настаўнік гісторыі Прылепка Леанід Віктаравіч, настаўнік рускаў мовы Лукашэвіч Ніна Аляксандраўна, настаўнік матэматыкі Нікановіч Надзея Іванаўна.

У 1974-1975 гг. Настаўніцкі калектыў складаўся з 46 чалавек. 10 класаў школы скончыліў гэтым годзе 51 вучань. Ганаровай граматай за поспехі ў вучобе былі ўзнагароджаны: Прылепка Святлана, Туміловіч Віктар, Пасюк Валянціна, Татур Ніна, Кісялеў Анатолій, Насевіч Наталля, Сідаровіч Раіса.

У 1977-78 гг. настаўніцкі калектыў узначальвае Раманенка З.І., якой на той час споўнілася 67 гадоў. Школа ганарыцца сваімі лепшымі настаўнікамі: Прылепкам Леанідам Віктаравічам, Шанчук Святланай Флораўнай, Мароз Вольгай Іванаўнай, Стасевіч Аленай Паўлаўнай, Сідаровіч Нінай Васілеўнай, Подчаркавай Марыяй Рыгораўнай, Нусянсон Соф’яй Барысаўнай, Сакалоўскаў Маяй Іванаўнай. Асобнае слова аб Марціновіч Вользе Ільінічне. Яна прыйшла у школу ў 1962 годзе і працавала спачатку настаўніцай, а затым намеснікам дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. За пленную працу Вольга Ільінічна неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі, а ў 1977 годзе ей было прысвоена ганаровае званне Заслужаны настаўнік школ БССР. У 1978 годзе Вольга Ільінічна прымала ўдзел у рабоце Усесаюзнага з’езда настаўнікаў СССР.

У школе ствараецца новы кабінет – кабінет тэхнічных сродкаў, у якім можна было глядзець тэлеперадачы і кінафільмы. Быў зроблены новы будынак, дзе размесціліся кабінеты фізікі, гісторыі, геаграфіі. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі 56 выпускнікоў. Двое вучняў былі адзначаны ганаровай граматай.

1980 год. Пераемніцай добрых спраў быўшага дырэктара школы стала Шаравар Ганна Васілеўна. Нарадзілася яна у в. Стараволя Пружанскага раена Брэсцкай воблаці у 1944 года. Пасля заканчэння Брэсцкага педінстытута імя А.С. Пушкіна тры гады працуе настаўніцай хіміі і біялогіі ў Кобрынскім раене. Пасямейным абставінам пераехала на Радзіму мужа, і з 1976 года працуе настаўніцай хіміі ў Цімкавіцкай сярэдняй школе імя К. Чорнага. З 1978 года завуч школы, а 1 верасня 1980 года прыйшла ў школу ўжо дырэктарам. 1980 год знакаміты тым, што ў гэтым годзе быў адкрыты музей 17-га Чырвонасцяжнага Цімкавіцкага пагранатрада. Было ўстаноўлена 95 імен невядомых салдат. Родныя даведаліся ад вучняў школы аб блізкіх, якія назаўседы засталіся ляжаць у Цімкавіцкай зямлі. Традыцыйнымі сталі злеты ветэранаў-пагранічнікаў, шэсце да магілы Р. Кафанава, паездкі на былыя заставы, сустрэчы з пагранічнікамі Брэсцкага пагранатрада, святкаванне Дня Перамогі.

90-ыя гадыработы Цімкавіцкай школы адзначаны тым, што адной з галоўных задач, была пастаўлена задача ўдасканалення сучаснага ўрока, пошукі такіх метадычных прыемаў, якія б дазволілі настаўніку зацікавіць вучня, вучыць яго рацыянальна траціць час, вучыцца вучыцца. Калектыў настаўнікаў зладжаны, працаздольны. Большасць настаўнікаў карэнныя цімкаўляне. Гэта старэйшыя настаўнікі, якія маюць вышэйшую катэгорыю, аўтарытэт. Нікалаеня Н. К., Подчаркава М. Р., Чарняўскі С. І., Бакун Л. П., Растаргуева С. С., і малодшыя – Дзятловіч А. С., Чарняўскі В. І., Сахар В. І., Чыгір В. А., Хаўрэнкава Т. Р., Прылепка С. Л., Парыбак Н. У., Ларыошына Г. У., Марук М. Ф. 17 настаўнікаў – былыя вучні школы. Ці ж гэта не патрыятызм? Яны не маглі працаваць дрэнна, бо аўтарытэт роднай школы вышэй за ўсе. Напрыклад, Растаргуева Святлана Сяргееўна. Пасля выдатнага сканчання Цімкавіцкай школы яна накіравалася ў сталіцу, дзе скончыла універсітэт і стала настаўніцай французскай і англійскай мовы. А вось вучыць дзяцей яна вярнулася ў родную веску. Рабіла гэта на высокім педагагічным узроўні, выкарыстоўваючы самыя разнастайныя метады і тэхналогіі. Яна вучыла сваіх вучняў не толькі мове, але і сумленнасці, прыгажосці, дабру. Прыкладала вялікія намаганні, каб кожны вучань меў трывалыя веды. Гэта ж датычыцца і настаўніцы біялогіі Подчаркавай Марыі Рыгораўны.  Яна прыйшла ў школу ў 1971 годзе. Увесь свій працоўны шлях яна заставалася паважанай і любімай настаўніцай вучняў. На яе ўроках заўседы было цікава, таму што зачастую ею выкарыстоўваліся нетрадыцыйныя метады вядзення шрокаў. Акрамя таго яе намаганнямі быў арганізаваны эксперыментальны прысядзібны ўчастак На ім вырошчваліся нетолькі традыцыйныя расліны, але і лекавыя, і дэкаратыўныя, праводзіліся розныя эксперыменты па спосабах вырошчвання агародніны. У 1986 годзе Марыя Рыгораўна была ўзнагароджана ордэнам Працоўнай Славы ІІІ стэпені.

Асобнае слова трэба сказаць аб чалавеку, без якога немагчыма паўнацэнная праца вучняў і настаўнікаў – школьным бібліятэкары. Дакладней аб Нікалаені Ніне Канстанцінаўне. У яе вялікая гаспадарка: 12000 экземпляраў мастацкай літаратуры і 8000 падручнікаў. Чытачамі бібліятэкі з’яўляюцца каля 400 вучняў, звыш 30 настаўнікаў. З мэтай прыцягнення вучняў да чытання бібліятэкарам выкарыстоўваюцца розныя формы: агляды навінак літаратуры, ранішнікі, канферэнцыі чытачоў, віктарыны, афармляюцца выставы кніг. За сваю работу Нікалаеня Н. К. узнагароджана Граматамі міністэрстваў асветы і культуры БССР, РАНА.  У школе арганізуюцца прадметныя гурткі, факультатывы, вядзецца цікавая пазакласная работа. Шмат увагі ўдзяляецца турыстычнай рабоце. На працягу 4-х гадоў (1994-1997) на турыстычных раенных злетах прадстаўнікі цімкавіцкай школы займаюць першыя месцы. Класныя кіраўнікі распрацоўваюць турыстычныя маршруты і вывучаюць з дзецьмі свій край не па падручніках, а ў “жывую”. Так Пакалевіч С. Б. з вучнямі 11-га класа хадзіла ў паход на Навагрудчыну. Вучні пабывалі ў Мірскім замку. Колькі было ўраджанняў! Хаўрэнкава Т. Р. і Бакун Л. П. здейснілі з вучнямі 9-10 класаў веласіпедны прабег па партызанскіх мясцінах раена. Праехалі 170 кіламетраў. Ураджанні незабыўныя. Ушколе падтрымліваюць традыцыі звязаныя з ушанаваннем памяці пагранічнікаў, якія загінулі, абараняючы нашу зямлю. Кожны год28 мая ў школе свята. Прыязджае Наздарскі Васілій Міхайлавіч і Наздарская Ніна Сяргееўна. Іх сустракаюць кветкамі і святочным канцэртам, ідуць да помнікаў, кладуць вянкі.

2000 гады. Школа ў гэтыя гады працуе над праблемай развіцця асобы вучняў у адпаведнасці з яго здольнасцямі і магчымасцямі. Адметным у рабоце школы з’яўляецца тое,што працэнт паступлення ў ВНУ самы высокі па раене. З класа ў вышэйшыя навучальныя установы паступае палова вучняў. Так, напрыклад, у 2009-2010 г. 11 клас закончыла 21 чалавек, з іх 10 вучняў паступіла ў ВНУ.

За 195 гадоў свайго існавання школа выхавала мноства знакамітых людзей. Гэта прафесары, дактары навук, інжэнеры, медыкі, матэматыкі, героі Вялікай Айчыннай вайны і Сацыялістычнай працы. Кожны год у час выпускнога балю злятаюцца да сваей школы выпускнікі, якія скончылі школу 10, 20, 30 і нават 50 гадоў назад. Іх аб’ядноўваюць успаміны светлага, добрага і блізкага, што звязана з нашай школай.

У гэты дом, у ціхі мілы клас,

Напэўна, я яшчэ зайду не раз.

Шуміць тут седня новая сям’я,

І школе роднай пакланюся я.

За ўсе, чым для мяне яна была,

За ўсе, што на жыцце з сабой дала,

За ўсе, што, праслаўляючы свій век,

Мне даў настаўнік – мудры чалавек.

К. Кірэенка.

ДОСТИЖЕНИЯ 2021/2022 учебный год

Изображение

Поздравляем победителя заключительного этапа республиканского конкурса работ исследовательского характера

Поздравляем победителя
заключительного этапа республиканского конкурса работ исследовательского характера (конференций) учащихся по учебным предметам
Хартановича Николая, учащегося 11 класса с Дипломом II степени в секции «Литератураведение» учитель Тиханович Светлана Михайловна.
Позади напряжённая интеллектуальная борьба, которая требовала максимальной концентрации, целеустремленности, нестандартных идей. Благодарим за смелость и отвагу, за волю к победе, за веру в успех. Желаем удачи и вдохновения, дальнейших творческих свершений и побед!

7 мая прошла районная олимпиада среди учащихся 5 – 7 классов по учебным предметам: «Белорусский язык», «Русский язык», «Математика», «Английский язык», «История»

Из 10 учащихся, которые представляли учреждение образования,

6 учащихся признаны победителями и награждены дипломами:

«Белорусский язык»

5 класс - Ермолинский Павел (диплом ІІ степени, учитель Пинчук Г.В.);

7 класс - Черкас Ксения (диплом ІІІ степени, учитель Малявко Т.Г.);

«Русский язык»

7 класс - Писаренко Виктория (диплом ІІ степени,  учитель Тиханович С.М.);

6 класс - Комар Арсений (диплом ІІІ степени, учитель Пакалевич С.Б.);

«Математика»

5 класс - Половинкин Артем (диплом ІІІ, учитель Маргайлик Ф.Г.);  

«История»

5 класс - Дрозд Арсений (диплом ІІІ, учитель Прохорова Н.Н.).

По итогам районной олимпиады среди учащихся 4 классов по учебному предмету «Русский язык» победителем стал            Домоцкий Михаил (учитель Баранова С.И.)

На районном конкурсе работ исследовательского характера диплома ІІ степени удостоена Мордвинова Маргарита (учитель Малявко Т.Г.).

Руководство учреждения образования выражает благодарность педагогам, чьи  учащиеся успешно выступили в районной олимпиаде и конкурсе работ исследовательского характера.

Желаем вам удачи и вдохновения, дальнейших творческих свершений и побед, используйте свой потенциал на благо нашей страны!

Итоги районной олимпиады по учебным предметам среди учащихся 4-ых классов

Успешно выступил учащийся 4 класса Домоцкий Михаил по учебному предмету "Русский язык".
По итогам участия в олимпиаде награждён дипломом III степени (учитель Баранова С.И.). Поздравляем с победой.

Изображение

Поздравляем победителя III этапа Республиканской олимпиады

Изображение

I республиканский правовой турнир "Сила Закона"

Поздравляем обучающуюся 10 класса Козловскую Дарью победителя районного этапа I республиканского правового турнира "Сила Закона" и участника областного, который состоялся 21 декабря 2021 года в г.Минске в ГУ "Минский юридический колледж"

Изображение

Поздравляем команду "Фантазёры", занявшую II место в КВН "Осенний марафон"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.