Зінаіда Іосіфаўна Раманенка
Яна нарадзілася 25 мая 1911 года у в. Смела Столінскага раена Чагнігаўскай вобласці. З 1922 года яе сям’я жыве ў в. Цімкавічы. У 1941 г. завочна З.І. Рамананка скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. У гады вайны з’яўлялася сувязной партызанскага атрада імя Будзенага, брыгады імя Варашылава, а пасля, брыгады імя Фрунзе. У 1945 годзе назначана дырэктарам Цімкавіцкай сярэдняй школы. Яна прыкладае шмат намаганняў для таго, каб дзеці і настаўнікі ўтульна адчувалі сябе ў класах. Былі адрамантаваны школьныя памяшканні, завезена мэбля. Значна палепшылася становішча з забяспячэннем падручнікамі і школьнымі праграмамі. Кіраўніцтва школы ўсе больш увагі аддае пазачасовым заняткам вучняў. З’яўляюцца наступныя гурткі: палітгурток (кіраўнік – Шаравар І.І.), фізічны (кіраўнік – Рудзік Ф.П.), драмгурток (кіраўнік – Вайтовіч Е. А.), харавы (кіраўнікі – Наркевіч В.І. і Альшекава Е.І.), танцавальны (кіраўнікі Андруковіч М.К. і Наркевіч В.І.), гурток юнатаў (кіраўнік Місючэнка В.Е.), плануецца арганізацыя гуртка “Бязбожнік”. Але найбольшую вядомасць набывае Цімкавіцкі тэатр, які пазней атрымаў званне Народнага. Галоўны рэжысер тэатра – Зінаіда Іосіфаўна Раманенка, артысты – настаўнікі і вучні. Тэатр з гастролямі бывае нават за межамі Капыльскага раена.
Зінаіда Іосіфаўна займае пасаду дырэктара да 1980 года. За пленную педагагічную працу ў 1957 годзе ей прысвоена званне Заслужанага Настаўніка школ БССР. За добрасумленную працу Раманенка З.І. узнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны” і іншымі. Але галоўнай узнагародай з’яўляецца памяць вучняў і настаўнікаў, цімкаўлян і усіх тых, хто яе ведаў.
Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч
Нарадзіўся ў 1917 г. у в. Вялікія Прусы Цімкавіцкага сельсавета. У 1936 г. скончыў Цімквіцкую сярэднюю школу і быў прызваны на абавязковую службу ў Чырвоную Армію. Скончыў Сталінградскае авіяцыйнае ваеннае вучылішча.
Казлоўскі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны змагаецца з ворагам у злучэннях бамбардзіровачна-штурмавой авіяцыі на розных участках фронту. Быў штурманам, камандзірам эскадрыліі, намеснікам камандзіра авіяпалка. Зрабіў больш за 120 баявых вылетаў, усёй эскадрыліяй - больш за 800 вылетаў. За гады вайны экіпаж адважнага камандзіра знішчыў 80 аўтамашын, 15 танкаў, 20 гарматных кропак, каля 30 воінскіх чыгуначных эшалонаў, сотні гітлераўскіх салдат і афіцэраў.
У 1942 г. самалёт I. I. Казлоўскага быў падбіты, прызямліўся на нічыйнай паласе фронту. Пад шквальным агнём нямецкай пяхоты экіпаж самалёта далучыўся да сваіх воінаў. 18 жніўня 1945 г. капітану Казлоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны палкоўнік Казлоўскі служыў у Савецкай Арміі. Памёр у 1962 г.
Нячаеў Арсенцій Аляксеевіч
Нарадзіўся ў 1910 г. у в.Блеўчыцы Блеўчыцкага сельсавета. Вучыўся ў Цімкавіцкай сярэдняй школе. Пасля заканчэння сямі класаў у 1929 г. паехаў на працу ў Мінск, працаваў і вучыўся ў вячэрняй школе. У 1932 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працуе механікам на Маскоўскай цеплавой электрастанцыі. У 1939 г. быў накіраваны на вучобу ў ваеннае вучылішча.
З першых дзён вайны А. А. Нячаеў на фронце. У снежні 1941 г. удзельнічае ў разгроме нямецка-фашысцкіх войск пад Ціхвінам і абараняе Ленінград. У 1943 прымаў удаел у прарыве блакады горада, у вызваленні Эстоніі, Латвіі, Літвы, штурме ўмацаванняў Усходняй Прусіі, ваяваў у Польшчы. У канцы сакавіка 1945 г. А. А. Нячаеў - камандзір артылерыйскага падраздзялення, прымаў удзел у шгурме Берліна, пры ўзяцці якога асабліва праявіліся гераізм, самаадданасць, адвага баявога камандзіра.
Летам 1945 г. капітану Арсенцію Аляксандравічу Нячаеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на партыйнай рабоце.
Наржымскі Уладзімір Аляксандравіч
Нарадзіўся ў вёсцы Цімкавічы. За час вайны зрабіў 404 баявыя вылеты, правеў 35 паветраных баёў, збіў 18 нямецкіх самалётаў. За мужнасць і гераізм, праяўленыя у баях з гітлераўцамі, 6 марта 1945 года гвардыі капітану Уладзіміру Аляксандравічу Наржымскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
АЙЗЕНБЕРГ Рыгор Захаравіч
(17.12.1904, м. Цімкавічы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Капыльскі р-н, Мінскай вобл. — 31.03.1994, Масква), расійскі вучоны ў галіне электрадынамікі і сувязі. Доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1946), лаўрэат Ленінскай (1957) і Сталінскай (1947) прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР (1980), заслужаны дзеяч навукі і тэх-нікіРСФСР(1965).
Р. Айзенберг скончыў у 1930 г. Адэскі політэхнічны інстытут. У час акупацыі Беларусі гітлераўцамі загінулі яго маці, брат і сястра. Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце радыё Міністэрства сувязі СССР: напачатку ўзначальваў лабараторыю (з 1930 г.), а затым больш чым 30 гадоў быў начальнікам антэннага аддзела (да 1966 г). 3 1936 г. выкладаў у Маскоўскім электратэхнічным інстытуце сувязі: перш на пасадзе дацэнта, пазней прафесара, з 1956 па 1987 гг. загадваў кафедрай тэхнічнай электрадынамікі і антэн.
Зрабіў буйны ўклад у развіццё тэорыі і тэхнікі антэнных прылад. На аснове яго навуковых ідэй, пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле створаны арыгінальныя антэны практычна для ўсіх дыяпазонаў частот. Гэтыя антэны шырока ўкаранёны на радыёцэнтрах СССР і Расійскай Федэрацыі, выкарыстоўваюцца для забеспя-чэння дзейнасці спадарожнікавых сістэм радыёсувязі і вяшчання, калектыўнага прыёму тэлевізійных праграм і інш.
Надрукаваў звыш 60 навуковых прац. Аўтар і суаўтар манаграфій (усе на рускай мове): «Антэны для магістральных радыёсувязей»(1948), «Антэны ўльтракароткіх хваляў» (1957), «Караткахвалевыя антэны» (1962,1985), «Пасіўныя рэтранслятары для радыёрэлейных ліній» (1973, разам з У. Ямпольскім), «Антэны УКХ» (1977, у 2 ч., разам з У Ямпольскім, А. Цярэшыным). Кніга «Антэны для магістральных радыёсувязей» была перавыдадзена ў Германіі і Кітаі. Вучоны атрымаў звыш 50 аўтарскіх пасведчанняў.
Р. Айзенберг выхаваў цэлую кагорту спецыялістаў у галіне радыё'сувязі: падрыхтаваў больш як 50 дактароў і кандыдатаў навук.
Уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Раднотехннка», зборніка «Антены», быў членам прэзідыума Усесаюзнага каардынацыйнага савета па антэннай тэхніцы, старшынёй секцыі Навукова-тэхнічнага савета па праблемах антэнна-фідэрнай тэхнікі і распаўсюджвання радыёхваляў Міністэрства сувязі СССР, членам камітэта па прысуджэнні Ленінскіх і Дзяржаўных прэмій СССР і інш. За плённую навуковую, педагагічную і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР.
АНДРУКОВІЧ Фёдар Аляксандравіч
(21.02.1909, м. Цімкавічы Слуцкага павета, Мінскай губерні, цяпер Капыльскі р-н Мін-скай вобл. — 01.03.1964, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург), савецкі, беларускі і расійскі оперны спявак.
Пасля сканчэння Цімкавіцкай сямігадовай школы (1925) вучыўся ў Мінскім педагагічным тэхнікуме (Белпедтэхнікуме). Працаваў настаўнікам матэматыкі і спеваў у Дукоры. Затым скончыў Мінскі музычны тэхнікум (клас прафесара А. Баначыча). 3 1931 г. працаваў у Дзяржаўнай студыі оперы і балета ў Мінску, з 1933 г. быў салістам Музычнага тэатра імя У I. Неміровіча-Данчанкі ў Маскве. У 1935 г. скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (Масква). Навучаўся ў аспірантуры. 3 1935 г. — саліст Ленінградскага акадэмічнага Малога опернага тэатра (цяпер Міхайлаўскі тэатр). 3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у эвакуацыі. Разам з тэатрам апынуўся на поўдні Урала — у г. Чкалаве (Арэнбургу). 3 лістапада 1941 г. па люты 1942 г. быў на Паўночна-Заходнім фронце ў складзе артыстычнай брыгады. У канцы вайны два месяцы разам з канцэртнай брыгадай выступаў на 2-м Прыбалтыйскім фронце.
Выканаўца каля 30 оперных партый у рэпертуары тэатра. Стварыў яркія сцэнічныя вобразы, праспяваў вядучыя і галоўныя партыі ў спектаклях па музычных творах рускіх, савецкіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у пастаноўцы спектакляў «Калінка» (1942) М. Чаромухіна і С. Аксюка, «Надзея Святлова» (1943) I. Дзяржынскага і інш. Спя-ваў Фаўста ў аднайменнай оперы Ш. Гуно, Каміла ў аперэце «Тай- . на канарскай спадчыны» на лібрэта Ш. Лекока, выканаў партыі Юродзівага («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Курагіна («Вайна і мір» С. Пракоф'ева), Ленскага («Яўгеній Анегін» П. Чайкоўска-га), Вадэмона («Іаланта» П. Чайкоўскага), Баструкова («Ваявода» П. Чайкоўскага), Фаркова («Угрум-рака» Я. Фрэнкеля), Грыцько («Сарачынскі кірмаш» М. Мусаргскага), Князя («Русалка» А. Дарга-мыжскага), Берандзея («Снягурка» М. Рымскага-Корсакава), Звяздара («Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава), Нелькіна («Вяселле Крэчынскага» А. Пашчанкі), Альмавівы («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Герцага («Рыгалета» Дж. Вердзі), Фентона («Фальстаф» Дж. Вердзі) і інш.
Выступаў на гастролях у Мінску. На сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі выходзіў у спектаклях «Яўгеній Анегін» (партыя Ленскага) і «Травіята» (партыя Гастона).
Братья Черных.
Во время первой мировой войны из-под Гродно эвакуировалась семья Василия Петровича Черных. Она поселилась в д. Савичи Копыльского района. С 1920 года Василий Петрович работал на пограничной таможне. Он являлся одним из первых организаторов и председателем колхоза «Авангард». В нашей стране известны имена его сыновей Бориса, Глеба и Георгия. Три брата за служение Родине награждены 47 орденами и медалями.
Борис Васильевич родился в 1902 году. Ему не было ещё и 17 лет, когда он ушёл защищать завоевания Октябрьской революции. В 1919-1920 годах Борис служил на бронепоезде «Красная звезда», где и принял первое боевое крещение. Белополяки стремились захватить укреплённый железнодорожный мост возле Лунинца. Бронепоезд прикрывал отход наших частей. Для взрыва моста была направлена группа в составе 6 человек, в которой был и Борис. Командовал группой балтийский моряк Парфутин. В этой операции Борис выполнил сложное задание, взорвал мост, но его тяжело раненного доставили в госпиталь товарищи. Только в 1926 году коммунист Борис Черных узнал, что за этот подвиг он награждён орденом Боевого Красного Знамени. Вскоре Черных закончил военную школу и поехал на Дальний Восток.
Великая Отечественная война застала его в Москве. С первых дней он ушёл на фронт. Особенно памятна для Бориса оперативная разведка зимой 1943 года. Он со своей группой был выброшен в тыл врага в районе Стародуб-Унеча с целью, разведать силы противника на Брянском фронте. В итоге операции захвачено в плен 18 немецких солдат и офицеров, ценные документы. Во время передислокации группа Черных наткнулась на 40 человек немцев во главе с генералом. Советские воины разбили врагов, а генерала взяли в плен. У него оказались документы за подписью Гитлера о назначении этого генерала комендантом города Москвы. За эту операцию Черных награждён орденом Ленина. Участвовал в разгроме фашистов в Бобруйском котле, в освобождении Литвы и Польши. В звании подполковника он закончил войну в Берлине. Партия и правительство высоко оценили боевые и героические дела Бориса Васильевича: он имеет 14 правительственных наград.
По пути старшего брата пошёл и Глеб. В 17 лет он поступил в военнакавалерийскую школу, по окончании которой был направлен на Дальний Восток. Когда 12 октября 1935 года японские самураи перешли в погранзоне «20» нашу границу, начальник погранзаставы Глеб Черных организовал разгром врага. За это его наградили орденом Красного Знамени, а заставе присвоили имя В. Котельникова, погибшего в этом бою. Тысячи добровольцев-патриотов просили направить их на прославленную заставу. В числе добровольцев был брат погибшего героя Пётр Котельников и младший брат начальника заставы Георгий Черных.
В период Отечественной войны Глеб Черных мужественно боролся с фашистскими захватчиками в районах Речицы, Житковичи, Лунинца. В боях за Родину Глеб Черных был трижды ранен. Он имеет 34 ордена и медали.
АЙЗЕНБЕРГ Рыгор Захаравіч(17.12.1904, м. Цімкавічы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Капыльскі р-н, Мінскай вобл. — 31.03.1994, Масква), расійскі вучоны ў галіне электрадынамікі і сувязі. Доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1946), лаўрэат Ленінскай (1957) і Сталінскай (1947) прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР (1980), заслужаны дзеяч навукі і тэх-нікіРСФСР(1965).
Р. Айзенберг скончыў у 1930 г. Адэскі політэхнічны інстытут. У час акупацыі Беларусі гітлераўцамі загінулі яго маці, брат і сястра. Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце радыё Міністэрства сувязі СССР: напачатку ўзначальваў лабараторыю (з 1930 г.), а затым больш чым 30 гадоў быў начальнікам антэннага аддзела (да 1966 г). 3 1936 г. выкладаў у Маскоўскім электратэхнічным інстытуце сувязі: перш на пасадзе дацэнта, пазней прафесара, з 1956 па 1987 гг. загадваў кафедрай тэхнічнай электрадынамікі і антэн.
Зрабіў буйны ўклад у развіццё тэорыі і тэхнікі антэнных прылад. На аснове яго навуковых ідэй, пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле створаны арыгінальныя антэны практычна для ўсіх дыяпазонаў частот. Гэтыя антэны шырока ўкаранёны на радыёцэнтрах СССР і Расійскай Федэрацыі, выкарыстоўваюцца для забеспя-чэння дзейнасці спадарожнікавых сістэм радыёсувязі і вяшчання, калектыўнага прыёму тэлевізійных праграм і інш.
Надрукаваў звыш 60 навуковых прац. Аўтар і суаўтар манаграфій (усе на рускай мове): «Антэны для магістральных радыёсувязей»(1948), «Антэны ўльтракароткіх хваляў» (1957), «Караткахвалевыя антэны» (1962,1985), «Пасіўныя рэтранслятары для радыёрэлейных ліній» (1973, разам з У. Ямпольскім), «Антэны УКХ» (1977, у 2 ч., разам з У Ямпольскім, А. Цярэшыным). Кніга «Антэны для магістральных радыёсувязей» была перавыдадзена ў Германіі і Кітаі. Вучоны атрымаў звыш 50 аўтарскіх пасведчанняў.
Р. Айзенберг выхаваў цэлую кагорту спецыялістаў у галіне радыё'сувязі: падрыхтаваў больш як 50 дактароў і кандыдатаў навук.
Уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Раднотехннка», зборніка «Антены», быў членам прэзідыума Усесаюзнага каардынацыйнага савета па антэннай тэхніцы, старшынёй секцыі Навукова-тэхнічнага савета па праблемах антэнна-фідэрнай тэхнікі і распаўсюджвання радыёхваляў Міністэрства сувязі СССР, членам камітэта па прысуджэнні Ленінскіх і Дзяржаўных прэмій СССР і інш. За плённую навуковую, педагагічную і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР.