ЗАЦВЯРДЖАЮ
НамеснікМіністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
В.А. Будкевіч
2 мая 2013 г.
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
2. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткі), адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных і кантрольных работ, выкананых у пісьмовай форме.
3. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць сістэму арганізацыйных мер, якія садзейнічаюць фарміраванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
4. Педагагічным работнікам неабходна ведаць, што дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца як мовамі навучання і выхавання ва ўстановах адукацыі, так і вучэбнымі прадметамі для абавязковага вывучэння пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі. Камунiкатыўныя ўменні і навыкі вучняў развіваюцца пры вывучэнні вучэбных прадметаў у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы адукацыі адпаведнага віду, а таксама пры правядзенні дадатковых заняткаў, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.
5. Пры ажыццяўленні педагагічнымі работнікамі адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці рэкамендуецца:
праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленні з тэрмiналогiяй вучэбнага прадмета, звяртаць увагу на правільнасць і дакладнасць азначэння тэрмінаў;
удзяляць увагу на вучэбных і дадатковых занятках паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вучэбнага тэксту i слова настаўніка – асноўных крынiц вучэбнай iнфармацыi, узораў правiльна аформленага маўлення, усведамленню і разуменню логікі матэрыялу, які вывучаецца;
выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i асобаснага асэнсавання тэксту;
вучыць працаваць з кнiгай, электроннымі і іншымі сродкамі навучання, карыстацца даведачнай лiтаратурай, каталогамii картатэкамі, падбiраць крыніцы інфармацыі па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з крыніцамі інфармацыі (цытатны матэрыял, складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.);
фармiраваць у вучняў уменні складаць аналітычныя і падагульняльныя табліцы, дыяграмы, схемы, вучыць апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вучэбны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і падагульненнi;
павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы;
рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў і прывучаць да акуратнага іх вядзення, граматнага афармлення запiсаў;
прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.
Рэкамендуецца праводзiць пасяджэннi метадычных аб’яднанняў, педагагічнага савета, у тэматыку якіх неабходна ўключаць пытанні культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, а таксама арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў у дадзеным напрамку.
2. НАВУЧАЛЬНЫЯ І КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ, ЯКІЯ ВЫКОНВАЮЦЦА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ
6. Асноўнымi вiдамi работ вучняў на вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі і дома з’яўляюцца навучальныя работы, якія выконваюцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы).
Да іх адносяцца:
на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
практыкаванні і заданні,дыктанты і спісванні ўсіх відаў,творчыя навучальныя работы (пераклад, пераказ, сачыненне)па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“;
розныя віды рабочых запісаў, замалёвак, практычных работ па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Выяўленчае мастацтва“;
заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў па вучэбным прадмеце ”Чалавек і свет“;
заданні па напісанні літар алфавіта, імя ўласнага і прозвішча, даты, адраса, слоў і сказаў з апорай на ўзор, віншавальнай паштоўкі па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, а пры вывучэнні кітайскай мовы – дадаткова заданні па напісанні транскрыпцыйных знакаў паўдрукаваным шрыфтам, найпрасцейшых элементаў іерогліфа (рысы) і іерогліфаў з апорай на ўзор, рыс у правільным парадку;
на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі:
практыкаванні, заданні, у тым ліку тэставыя, лабараторныя, практычныя работы па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“;
пераклады,дыктанты, пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“;
заданні па напісанні віншаванняў, запрашэнняў, асабістых лістоў, ліста-падзякі, ліста-адказу, звестак анкеты, кароткай аўтабіяграфіі, кароткага зместу (рэзюмэ) праслуханага (прачытанага) ці ўбачанага, простых дзелавых лістоў, міні-сачынення, сачынення на прапанаваную тэму па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, а пры вывучэнні кітайскай мовы – дадаткова заданні па напісанні нескладаных відаў тэкстаў з дапамогай транскрыпцыйных знакаў, іерогліфаў; сказаў і тэкстаў, якія напісаны іерогліфамі, ключавымі элементамі іерогліфаў (графемы);
задачы па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“;
дыктанты па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“;
пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Фізічная культура і здароўе“;
складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналітычных і абагульняльных табліц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Выяўленчае мастацтва“, ”Фізічная культура і здароўе“;
афармленне справаздач аб выніках назіранняў, лабараторных і практычных работ (вопытах), эксперыментальных даследаваннях, экскурсіях па тых вучэбных прадметах, па якіх прадугледжана іх правядзенне вучэбнымі праграмамі;
заданні з выкарыстаннем насценных і контурных карт, атласаў, рухомай карты зорнага неба, карты экватарыяльнага пояса зорнага неба па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Геаграфія“, ”Фізіка“,”Астраномія“, ”Сусветная гісторыя“,”Гісторыя Беларусі“.
7. Колькасць пераказаў, сачыненняў, якія праводзяцца на працягу адных вучэбных заняткаў, аб’ём тэкстаў для пераказаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў II–IV класах вызначаюцца згодна з дадаткам 2 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.
Змест і перыядычнасць правядзення работ па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў I–IV класаў (работа з дэфармаванымі сказамі, тэкстамі, адказы на пытанні; пераказы розных відаў; складанне сказаў і невялікіх тэкстаў па карцінах, серыі малюнкаў, па пачатку тэксту і іншыя), якія займаюць частку адных вучэбных заняткаў, вызначаецца зместам вучэбных праграм і вучэбных выданняў па адпаведных вучэбных прадметах.
У першым паўгоддзі ў V класе па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па азначаных вучэбных прадметах для ІV класа.
Пераклады ісачыненнi па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ i ”Лiтаратура нацыянальнай меншасці“ ў V – VIII класах носяць толькі навучальны характар.
8. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“ праводзяцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме (далей – кантрольныя работы). Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ ўключаюць тэарэтычныя пытанні, адказы на якія даюцца ў пісьмовай форме, або практычныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютары, або тэарэтычныя пытанні і практычныя заданні.
Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ і іх віды, а таксама праверка навыка чытання, сфарміраванасці чытацкіх
уменняў па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ і навыкаў вуснага лічэння па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ вызначаюцца згодна з дадаткам 3 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.
Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ і іх віды, а таксама колькасць кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Інфарматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“ і ”Біялогія“ вызначаюцца згодна з дадаткам 4 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Аб’ём тэкстаў кантрольных дыктантаў, пераказаў, а таксама аб’ём слоўнікавых дыктантаў, кантрольных сачыненняў вызначаюцца згодна з дадаткам 5 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнайменшасці“ вызначаецца згодна з дадаткам 6 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.
Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.
У вячэрніх школах (вячэрніх класах) сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання.
9. Кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі ”Требования для учреждений общего среднего образования“, якія зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 206.
3. КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ
10. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
10.1. навучальныя і кантрольныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Матэматыка“ вучні I класа выконваюць у апаведных сшытках на друкаванай аснове;
10.2. для выканання навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ выкарыстоўваецца альбом або набор лістоў для малявання;
10.3. для выканання навучальных і кантрольных работ вучням II–IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:
па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ). Пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку;
па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка;
па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі для навучальных работ; сшытак для запісу замежных слоў – па меркаванні настаўніка;
па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка;
па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак.