Электронная книга «Живая память поколений»
<article>(Фотаздымкі можна паглядзець у раздзеле Фотаальбомы, фотаальбом "Живая память поколений")
Капыльшчына. Дарогамі ваенных падзей...
З ранняга дзяцінства памяць убірае самыя розныя праявы роднага краю. Бацькоўскі дом, матчына песня, птушыны спеў, духмяныя лугавыя кветкі, росныя раніцы – усё гэты маленькая Радзіма, часцінка той вялікай, якая застаецца неспазнанай усё жыццё, якая у адказе за нас і за якую у адказе ўсе мы.
Ужо колькі гадоў над нашай зямлей свеціць ярка сонца, ціха і мірна жывуць і працуюць людзі, і не рвуцца снарады, і не чуваць ні адкуль бяды. Вырасла ужо некалькі пакаленняў з тога вялікага гора, што навісла над Беларуссю. Вельмі мала засталося сведак таго часу, але мы павінны знаць сваю гісторыю і не дапускаць паўтарэння мінулага…
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя мірнай Беларусі ператварылася ў арэну жорсткага супрацьстаяння нямецкіх войск і Чырвонай Арміі. У надзвычай цяжкіх умовах лета 1941 года ярка выявіўся патрыятызм насельніцтва Беларусі. Апынуўшыся ў зоне ваенных дзеянняў, большасць насельніцтва актыўна выступіла на абарону Радзімы.
У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны Беларусь увайшла як партызанская рэспубліка. Вялікая народная помста… Дя яе звалі зруйнаваныя гарады, спаленыя вёскі, нявінная кроў людзей, забітых, закатаваных. Усе: дарослыя і дзеці, старыя і юнакі, - узялі у рукі зброю.
22 чэрвеня 1941 года. Мірныя жыхары маёй мясцовасці нечакана ўбачылі са стараны в. Савічы самалёт з чорным шлейфам дыма, які разбіўся непадалёку ад вёскі Браткава. Вось тады мае землякі і зразумелі, што пачалася вайна і яна закране кожнага.
Ужо у ліпені 1941 года на Капыльшчыне была створана першая група народных мсціўцаў на чале з Уладзімірам Яўстафавічам Шпакоўскім, былым старшынёй Крывасёлкаўскага сельсавета, які быў накіраваны рашэннем ЦК КПБ з Магілёва на падпольную работу. У гэту групу уваходзіў тады і Васіль Сямёнавіч Заяц, былы старшыня калгаса “Хваля рэвалюцыі”. Сам ён паходзіў з Віцебшчыны, але з 1922 года пражываў у вёсцы Вясёлае, застаўся пасля дэмабілізацыі з пагранвойскаў. Тут служыў на Пузаўскай пагранзаставе, тут і ордэн Чырвонай Зоркі атрымаў. З першых дзён утварэння калгаса Васіль Сямёнавіч стаў яго старшынёй.
Быў у складзе гупы і Станіслаў Іосіфавіч Гадлеўскі. Ён да 1940 года настаўнічаў у вёсцы Савічы, а перад вайною быў прызваны ў армію. Служыў ён таксама на граніцы. І ў першы ж дзень вайны атрымаў раненне. Станіслаў Іосіфавіч неяк дабраўся да вёскі Савічы, хаваўся на кватэры былой сваёй гаспадыні, а як толькі паправіўся, уліўся ў партызанскую групу.
Актыўнымі членамі гэтай групы сталі былы старшыня калгаса ў Савічах Мікалай Піліпавіч Сабалеўскі, сташыня сельпо Пётр Фёдаравіч Бандарык, камуніст Міхаіл Пархомчык і інш.
Асноўная стаянка народных мсціўцаў была ў Савіцкім лесе. У адну са жнівеньскіх начэй 1941 года В.С. Заяц і С.І. Гадлеўскі накіраваліся па зброю, якая захоўвалася ў запасным тайніку. Пакуль яны знаходзіліся ў вёсцы Вясёлае, грузячы на павозку зброю. Немцы і паліцаі занялі вёску Савічы, плануючы акружыць і знішчыці партызанаў у лесе. Яшчэ да світання былі перакрыты ўсе дарогі, пакінуты засады. На адну з такіх засад і напароліся Заяц і Гадлеўскі. Немцы ў час перастрэлкі забілі каня, хлопцам прыйшлося пакінуць зброю на павозцы і адыйсці ў лес. Пачуўшы старляніну, партызаны занялі абарону на ўскрайку лесу, да іх далучыліся Васіль Сямёнавіч і Станіслаў Іосіфавіч, але бой быў не роўны. І хоць фашысты панеслі значныя страты забітымі і параненымі, усё ж такі уварваліся ў лес. Цяжка паранены В.С. Заяц, сабраўны апошнія сілы, стрэліў сабе ў скроню, каб не трапіць жывым у рукі ворага. Астатнім партызанім прыйшлося пакінуць месца бою і адысці ў Лаўскі лес. Тут недалёка ад вёскі Язвіны, яны і стварылі перша партызанскі лагер, дзе знаходзіліся усю зіму з 1941г. па 1942г.
Пасля вайны У.Я. Шпакоўскі затаўся жыць у вёсцы Браткава. Ён доўгі час кіраваў мясцовым калгасам. У гонар яго імя названа адна з цэнтральных вуліц вёскі.
За сваю партызанскую дзейнасць Уладзімір Яўстафавіч быў узнагарожданы многімі ардэнамі і медалямі.
Адчуваючы ўзрастаючае супраціўленне, фашысты рабілі ўсё магчымае, каб паралізаваці партызанскі рух, запалохаці мясцовае насельніцтва.
2 кастрычніка 1942 года каля тысячы гітлераўцаў прыбылі са Слуцка на машынах у вёску Браткава. Акупанты хацелі забраць жывёлу, частку насельніцтва вывезлі ў Германію, а таксама спаліць вёскі Савічы, Заракаўцы і Дзягцяныя. Патызаны загадзя даведаліся аб гэтай буйной аперацыі. Камандзі атрада імя Чапаева, Васіль Яроменка, са сваімі байцамі заняў абарону на узлеску ля вёсак Заракаўцы і Савічы. Немцаў падпусцілі на адлегласць 150 – 200 метраў і адкрылі ружэйна-кулямётны агонь, узмацніўшы яго мінамётным абстрэлам.
У гэты час ля Браткава партызаны сустрэлі фашыстаў артылерыйскім агнём. Боем камандаваў камбрыг П. Капуста. Ён павёў атрады імя Чапаева, Шчорса і імя Будзённага ў абход праз Савічы, з паўночна-ўсходняга боку Браткава. Познім вечарам партызаны наткнуліся на флангі праціўніка. Завязаўся жорсткі бой. Вораг страціў шмат чалавек забітымі і раненымі.
У час вайны ў Дзягцяных была школа, у якой і размясціўся нямецкі атрад. Мірных жыхароў яны не чапалі. Але калі даведваліся, што хтосьці з родзічаў быў у партызанах, то ўсю радню растрэльвалі.
Напрыклад, сям’я Аўдоцці Пархомчык. Яна адна выхоўвала траіх дзяцей. Ад пастаяннага недахопу грошай і ежы яна стала скупой і жорсткай. Напярэданні вайны яе дзеці ўжо выраслі. І калі старэйшы сын Іван ажаніўся, то Аўдоцця зненавідзела нявестку Ганну. Свякроў папракала яе на кожным кроку і, нават, шкадавала ежы. Калі Аўдоцця напякала поўную міску сухароў, то хавала яе ў каморцы. Але малодшыя дзеці Міша і Вольга кралі некалькі сухароў і частавалі Ганну. Астатнія ж сухары падшавельвалі, каб маці нічога не заўважыла.
Калі пачалася вайна, Аудоццін сын Міхаіл пайшоў у партызаны. І сям’і Пархомчык стала жыць яшчэ горш. Яны ўвесь час баяліся, каб не прыйшлі паліцаі і не растралялі сям’ю. Яле свет складаецца не толькі з харошых людзей. Наступіў час, калі і Аўдоццю, якая несла партызанам ежу, высачылі. Яе арыштавалі немцы. Іван жа са сваёй сям’ёй і малодшай сястрой Вольгай паспелі уцячы. Аўдоццю Пархомчык прывялі ў будынак школы і пачалі катаваць. Немцы хацелі дазнацца, дзе знаходзяцца партызаны. На яе скавалі аўчарку і пагражалі пісталетам. Сабака рвала яе на кускі, адзенне усё было разарвана, а па падлозе цякла кроў. Аўдоцця ж ў адказ толькі ўсміхалася. Раз’юшаны немец са злосці растраляў жанчыну. Гэту жудасную карціну назірала мая прабабуля, якая ў гэты час па загаду немцаў асыпала будынак школы зямлёй.
На лёсе гэтай жанчыны мы бачым як і адмоўныя рысы характару, так і гераічнасць, самаадднанасць дзеля сваіх дзяцей.
Бычэнка Уладзімір Лявонцявіч таксама быў партызанам. Яго жонка, Зоня, бяла цяжарная. Роды павінны былі быць цяжкімі, яе завезлі ў Клецк. Нямецкія дактары дапамаглі ёй – нарадзіліся двайняты. Усё было добра, але яе выдалі паліцаі. Немцы загадалі, каб па яе прыехаў гаспадар з пашпартам. Але ён не з’явіўся. Зоню атравілі. Пры ёй была маці, якая бачыла пакуты дачкі. Паміраючы, Зоня назвала сваіх сыноў Васіль і Уладзімір, у гонар свайго брата, які служыў на фронце і мужа, які быў у партызанах. Але дзеці ў час вайны памерлі, бо вёска была спалена і быў голад.
Пархомчык Васіль і яго жонка, Зіна, да вайны жылі ў Мінску. Калі сталі бамбіць горад, яны прыехалі ў вёску Дзягцяныя і сталі жыць у Васілёвай маці. Учас выйны Васіль пайшоў у партызаны. Паліцаі дазналіся пра гэта. Аднойчы яны падыйшлі да пяцігадовага сына Васіля і спыталі, дзе бацька. Ён расказаў, што бацька прыходзіць ноччу дамоў (хата была з краю вёскі). Паліцаі забралі хлопчыка і маці, прывялі ў школу. Немцы далі загад завезці іх на Заракаўскія могілкі, растраляць, закапаць, а адзенне правезці ім. Чатыры паліцаі з аўтаматамі пасадзілі маці і сына на воз, палажылі лапаты і далі хлапчуку кіраваць канём. Зіна крычала на ўсё сяло, прасіла дапамогі. Але ніхто не змог дапагчы, бо ведаў, што будзе растраляны. Загад быў выкананы.
Брат Васіля, Адам, таксама быў партызанам. Яго жонку, Пархомчык Марыю Нічыпараўну, немцы вызвалі ў Капыль і павесілі.
Браты Васіль і Адам загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Гэта толькі некалькі прыкладаў жорсткай расправы немнымі мірных жыхароў.
Большая частка мужчын была на фронце. Вось некалькі біяграфій маіх землякоў, якія змагаліся з немцамі на перадавой.
Адамчук Іван Аляксеявіч
Нарадзіўся 08.03.1923 года у вёсцы Дзягцяныя. З самага пачатку вайны Івана Аляксеявіча чакалі франтавыя дарогі. Са студзеня 1943 г. па жнівень 1944г. ваяваў у якасці радавога партызана атрада імя Пахоменка. Удзельнічаў у вызваленні Балгарыі, Румыніі, Югаславіі і Аўстрыі, дзе і сустрэўся з амерыканскімі войскамі. Саюзнікі радаваліся заканчэнню вайны, але да перамогі яшчэ шмат загінула баявых таварышаў. Іван Аляксеявіч быў паранены каля курортнага горада Балатон. У 1945 годзе вылечыўся і быў дэмабілізалваны дамоў. Узнагароджаны Ордэнам “Вялікай Айчыннай вайны” і медалём “За Перамогу над Германіяй”.
Станіслаўчык Міхаіл Іванавіч
Пакінуў сваю родную вёску Браткава у 1939 годзе. Якраз у пачатку вайны з белафінамі. Праўда, змагацца з імі не давялося – праходзіў вучобу у палкавой школе ў Нікалаеве, што на Украіне. Потым прымаў удзел у вызваленні Бесарабіі. А Вялікая Айчынная правяла маладога хлопца з Браткава праз Палтаву, Кіеў, Кракаў да самай Германіі ў якасці камандзіра гарматы зенітнай артылерыі. Станіслаўчык абстрэльваў варожыя самалёты і сам не раз са сваімі саслужыўцамі знаходзіўся пад жорсткім прыцэльным агнём нямецкай авіяцыі. Міхаілу Іванавічу пашанцавала – ён вярнуўся дамоў жывым. Пасля дэмабілізацыі некаторы час падтрымліваў яшчэ сувязь з некаторымі таварышамі па службе. Капітан Малаземаў, старшыя сяржанты Скачанкоў, Кірсанаў, малодшыя сяржанты Іваноў, Яблычнік, Васільеў, сяржанты Байцоў, Прэкупсум, яфрэйтары Бандарчук, Чарнышук, Пешкук, Мірошнікаў, Лысюк, Ціхаміраў, Міхайлаў.
Пасля вайны Міхаіл Іванавіч працаваў намеснікам старшыні калгаса і 32 гады узначальваў паштовае аддзяленне Браткава. Як выйшаў на пенсію, шмат гадоў быў старшынёй ветэранскай арганізацыі мясцовай гаспадаркі. Станіслаўчык быў пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва, старшынёй таварыскага суда, дружыннікам, кавалеам ордэна “Айчынный вайны” II ступені. Узнагароджаны медалём “За абарону Каўказа” і медалём “За Перамогу над Германіяй”.
Асобае месца ў гісторыі майго краю займаюць браты Чарных.
Барыс Васільевіч Чарных
Нарадзіўся ў 1902 годзе ў вёсцы Савічыкі Браткаўскага сельскага Савета. У 1919 годзе ў сямнаццацігадовым узросце ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Прімаў актыўны удзел у разгроме інтэрвентаў і контррэвалюцыі. З 1919г. па 1920г. служыў на браняпоездзе “Чырвоная зорка”. Пад горадам Лунінец, Брэсцкай вобрасці, прыкрываючы адыход нашых часцей, узарваў чыгуначны мост – важны стратэгічны аб’ект, які імкнуўся захапіць праціўнік. За гэты подзвіг быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У першыя гады савецкай улады працягваў служыць у Чырвонай Арміі. Прымаў удзел у аднаўленні разбуранай народнай гаспадаркі. Вучыўся ў ваенным вучылішчы, служыў на Далёкім Усходзе у пагранічных вайсках.
Перад Вялікай Айчыннай вайной Б.В. Чарных пераводзяці служыць у Маскоўскую ваенную акругу. З першах дзён вайны на фронце. Змагаецца з фашыстамі на Заходнім фронце, абараняе Беларусь, пазней Маскву. У 1943 годзе яго пераводзяць у разведорганы. У маі 1943 года камандаваннем Бранскага фронту Б. В. Чарных накіроўваецца ў тыл ворага. Яго разведгрупу высаджваюць на парашутах у раёне Старадуб – Унеча. Былі сабраны важныя звесткі ізахоплены ў палон 18 салдатаў і афіцэраў. У саставе гэтай групы быў узяты ў палон генерал нямецкай арміі, які меў прадпісанне Гітлера пра яго прызначэнне кашталянам горада Масквы.
У канцы вайны Б.В. Чарных быў кіраўніком аператыўнага аддзела III Беларускага фронту.Прымаў удзел у вызваленні Беларусі, Польшчы, у штурме Берліна.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чарвоный Зоркі і многімі іншымі узнагародамі.
Глеб Васільевіч Чарных
Нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Савічыкі Браткаўскага сельскага Савета. Вучыўся ў Цімкавіцкай сямігодцы. У 1924 годзе паступіў у ваенна-кавалерыйскую школу, пасля заканчэння быў накіраваны служыць на далёка-ўсходнюю граніцу. 12 снежня 1935 года японскія самураі ў паласе пагранзоны “20” перайшлі нашу граніцу. Кіраўнік заставы зоны Г.В. Чарных арганізаваў разгром ворага. За гэты быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Г.В. Чарных мужна змагаўся на розных франтах. У 1941 годзе ваяваў пад Масквой, затым на Украіне, пад Варонежам, на іншых участках. З 1943 года палкоўнік Чарных удзельнічае ў вызваленні Украіны, Беларусі, нішчыць ворага ў раёнах Рэчыцы, Жыткавічы, Лунінец. У 1944 годзе быў накіраваны ў паветрана-дэсантную дывізію. Разам са сваімі бясстрашнымі воінамі-дэсантнікамі неаднаразова высаджваўся ў тыл ворага для выканання розных баявых заданняў. Удзельнічаў у вызаленні Польшчы. Быў некалькі разоў паранены.
Г.В. чарных узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Багдана Хмяльніцкага, двума ордэнамі Чарвоный Зоркі і іншымі баявымі ўзнагародамі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік Г.В. Чарных працягваў служыць у Савецкай Арміі. У 1959 годзе ён выйшаў у адстаўку.
Георгій Васільевіч Чарных
Нарадзіўся ў 1914 годзе у вёсцы Савічыкі Браткаўскага сельскага Савета. Скончыў Цімкавіцкую сямігодку. Працаваў у калгасе “Авангард” . Узначальваў камсамольскую арганізацыю калгаса. У 1935 годзе пасля разгрому японскіх самураяў пагранзаставай, якой камандаваў яго брат Глеб, Георгій добраахвотнікам ідзе служыць на праслаўленую заставу. Радавым пагранічнікам ахоўвае далёкаўсходнія рубяжы Радзімы, удзельнічае ў затрыманні многіх парушальнікаў граніца. Пасля заканчэння тэрміновай службы працуе ў камсамоле.
Вялікая Айчынная вайна застала Г.В. Чарных ў горадзе Баранавічы, дзе ён быў дугім сакратаром абкама камсамола. З першых дзён вайны ў радах чырвонай Арміі. Абараняў Беларусь, удзельнічаў у абароне Масквы. У 1942 годзе Георгій Васільевіч быў закінуты ў Брэсцкую вобласць для арганізацыі партызанскага руху, аб’яднання партызанскіх груп у атрады, брыгады, злучэнні. Удзельнічаў у разгроме многіх гарнізонаў ворага. У адноў з буйных аперацый быў цяжка паранены, яго эвакуіравалі на Вялікую зямлю. Пасля выздараўлення Г.В. Чарных ізноў на фронце. Прымаў удзел у разгроме ворага на Курскай дузе, у вызваленні Беларусі, Польшчы. Быў неаднойчы паранены.
Узнагароджаны многімі баявымі ордэнамі і медалямі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны маёр Г.В. Чарных працягвае служыць у Савецкай Арміі. У 1947 годзе паступае вучыцца ў ваенную акадэмію. У 1949 годзе трагічна загінуў.
У Савецкі час Браткаўская васьмігадовая школа насіла імя братоў Чарных.
Мінуць дзесяціголлзі. Вырастуць пакаленні. Аб Другой сусветнай вайне яны будуць ведаць з кніжак, кінафільмаў, тэлеперадач. У сенняшнія дні застаецца народная ўдзячнасць і памяць пра подзхвіг, і гэтая свабодная зямля, і лес, і цішыня пад мірным небам, за якую змагаліся і перамаглі абароцны Радзімы.
Часцей, часцей прыпамінай
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, -
Каб над зямлёй, што млела ў руінах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, -
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Даражэй дакументаў у свеце няма!
А письма
В треугольниках солдатских!
Они для нас
До сей поры полны
И мужества, и доброты, и ласки
И грозного дыхания войны.
Ужо для некалькіх пакаленняў насельніцтва нашай краіны Вялікая Айчынная вайна з’яўляецца адным з самых цяжкіх і трагічных з’яў 20 стагоддзя. Вывучэннем яе гісторыі ў нашай школе займаецца гурток “Пошук”. Няма ні адной сям’і, якую не зачапіла б гэта праклятая вайна.
Вайна закончылася. Час усё далей і далей аддзяляе нас ад трагічнай, слаўнай і гераічнай Вялікай Айчыннай вайны. Праходзяць годы, але інтарэс да яе не знікае. Мы ўсё болей і глыбей стараемся спазнаць яе існасць. Дапамагаюць нам у гэтым успаміны франтавікоў, або бясцэнныя дакументы – пісьмы з фронта.
Пісьмы з фронта – гэта крававаыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Іх радкі перадаюць нам атмасферу таго часу. У многіх сем’ях да сёняшняга дня берагуць гэтыя пісьмы.
Писали их на смертном рубеже
Под скрежет танков, орудийный рёв,
Писали их в окопах, в блиндаже,
На бомбами израненной меже,
На улицах сожжённых городов…
О, письма фронтовые грозных лет –
Бесценней документов в мире нет!...
Сярод іх і Яніна Балеславаўна Наркевіч, якая жыве ў в. Чарнагубава. Яе муж, Наркевіч Франц Адамавіч загінуў 7 лютага 1945 года. Пахаваны ў брацкай магіле Калінінградскай вобласці, пасёлак Домнава. Наркевіч Франц Адамавіч нарадзіўся ў 1919 годзе ў в. Чарнагубава Капыльскага раёна.
Скончыў 7 класаў Цімкавіцкай школы. Працаваў у калгасе “Камунар”. Пры нямецкай акупацыі жыў з бацькамі, меў сувязь з партызанамі, у армію не быў прызваны па хваробе. Але ў 1944 годзе быў узяты на абарону Радзімы і служыў у Гвардзейскім палку ва Усходняй Прусіі. Апошняе пісьмо было атрымана 6 лютага 1945 года, а 7 лютага – загінуў.
Следапыты Домнаўскай школы знайшлі магілу і паведамілі родным аб месцы яго пахавання. Яго ўнукі ездзілі туды, каб аддаць даніну памяці.
Яніна Балеславаўна да сённяшняга дня беражэ пісьмы мужа, яны з’яўляюцца памяццю аб ім.
Родны брат Наркевіча Франца Адамавіча, Іван – па дакументах прапаў без вестак, але са слоў аднавяскоўца, якому расказвалі, што ён быў пулямётчыкам, і ў яго папаў снарад, ад якога засталася толькі варонка. Гэта здарылася пад Варшавай у 1944 годзе.
Свяшчэнны абавязак наш – зберагчы памяць аб тых, хто аддаў жыццё за Радзіму, зберагчы і перадаць яе нашым дзецям і ўнукам. “Гэта патрэбна не мёртвым. Гэта патрэбна жывым.”
Мы в долгу перед ветеранами.
К 74 – й годовщине Победы над немецко-фашистскими захватчиками
Великая Отечественная война огненным смерчем прошлась по миллионам судеб наших соотечественников. Каждый оказался причастным к этой самой страшной войне. Среди них и Коршук Аркадий Михайлович. Родился он в 1915 году 29 мая в д. Слабодо-Кучинка. До 7-го класса учился в Песочанской школе. В 1933 году учился на педагогических курсах в Слуцке.
Осенью 1933 года направлен на работу в Гомельскую область, Лоевский район д. Карповка учителем начальных классов.
В1939 году призван в армию. Служил в Казани. Там готовили для работы в дивизионных госпиталях во время финской войны.
После заключения мира с Финляндией был переведён на Кавказ, весной 1940 года в г. Ахалцих, возле границы с Турцией.
Когда началась Вов, был переведён на 1-ый Украинский фронт под Полтаву. В октябре 1941 года направлен в немецкий тыл, для выполнения задания. На станции Водолага группа попала в окружения. Выжили только два человека.
Весной 1943 года вошёл в состав партизанского отряда 2-го Молдовского соединения. С боями прошёл через украинскую территорию в Молдавию. Было получено задание навести порядок в г. Кишинёве после освобождения города. Здесь же был переведён в действующую армию. Осенью 1944 года началось наступление на Польшу. Дивизия с боями по территории Польши дошла до Германии, до г. Эссен. Там встретились с американскими войсками. После войны пешком вернулся в г. Львов. Вели бои с бандами до поздней осени 1945 года.
Весной 1946 года вернулся в Копыльский район. Направлен в д. Бобовня. Работал учителем начальных классов в д. Телядовичи.
Награждён Орденом Отечественной войны II Степени, «Медалью за Победу над Германией. В 2015 году Аркадий Михайлович умер, но остались его воспоминания.
Фотоматериал смотреть в фотоальбоме «Живая память поколений»
</article>