Святочны восеньскі кірмаш

Дата: 27 октября 2025 в 08:26, Обновлено 27 октября 2025 в 08:43
32 просмотра

25 кастрычніка у рамках шостага школьнага дня прайшоў
святочны восеньскі кірмаш
“Багацці зямлі беларускай”
У якім прынялі ўдзел 1-10 класы

У Цімкавіцкай сярэдняй школе стала добрай традыцыяй праводзіць “Восеньскі кірмаш”. Мэтай такога мерапрыемства з’яўляецца далучэнне да культуры беларускага народа, выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару за сваю мову, краіну, народ.
Упрыгожванне сталоў, наяўнасць розных вырабаў і пачастункаў, касцюмы і творчыя нумары.
Гандлёвыя рады размясціліся ў спартыўнай зале школы. Чаго толькі не было прапанавана на кірмашы: блінцы, піражкі, булачкі, садавіна, натуральны сок і многа розных прысмакаў. На свята завітала шмат гасцей: мамы, таты, бабулі, настаўнікі і вучні школы. На кірмашы гучалі беларускія народныя песні, дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні. Атмасфера радасці і весялосці адчувалася на працягу ўсяго свята. Цікава і запамінальна прайшоў гэты дзень!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.