Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага

Дата: 21 февраля 2019 в 10:31, Обновлено 21 февраля 2019 в 12:53
350 просмотров

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў

Ты выткана, дзiўная родная мова

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. 
 


 

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі — беларуская. Эксперты лічаць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя, сучасныя сферы ўжытку, напрыклад у інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне людзей ёю карыстацца. Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённасці. Для большасці грамадзян нашай краіны яна не з`яўляецца пастаянным сродкам зносін, а ў выніку звужаецца неабходнае для яе развіцця асяроддзе.


Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Валодаць замежнымі мовамі сёння неабходна і прэстыжна: англійскай, нямецкай, французскай, кітайскай. А роднай? Калі шчыра, каштоўнасць гэтага скарбу ўсведамляюць нямногія. На жаль. Мову вывучаюць у школе, нядрэнна разумеюць, але мала хто свабодна на ёй гаворыць і ёю карыстаецца. Прычыны гэтага называюць розныя: не хачу, не ўмею, саромеюся, баюся быць незразумелым ці якія іншыя. А можа, варта проста памяняць свае адносіны да мовы, адважыцца і пачаць? Паспрабаваць хаця б на працягу аднаго дня, 21 лютага, гаварыць з калегамі, сябрамі, блізкімі на роднай мове. 

План правядзення Дня роднай мовы

Назва мерапрыемства

Клас

Час

правядзення

Адказныя

1

Афармленне выставы да Дня роднай мовы

9 - 11

Пінчук Г.В., Маляўка Т.Г.

2

Удзел у раённым конкурсе буктрэйлераў “Чытай сваё”

10

15.00

Малішэўская Н.В.

3

Правядзенне конкурсу “Буслік –2019”

3-11

1 урок

Пінчук Г.В., Маляўка Т.Г.

4

Правядзенне моўнага турніру “Моўныя залацінкі”

2-4

3-4  урокі

Пінчук Г.В., Маляўка Т.Г.

5

Правядзенне моўнага турніру “Знаўца беларускай мовы”

5-7

6 урок

Пінчук Г.В.

6

Літаратурная вечарына “Не пакідаўце ж мовы роднай”

8-11

7 урок

Маляўка Т.Г.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.