Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

Дата: 5 апреля 2019 в 09:38, Обновлено 5 апреля 2019 в 09:46
396 просмотров

З 1 па 19 красавіка 2019 года праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам" па папярэджванню пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Асноўная мэта акцыі — зніжэнне колькасці пажараў з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях. Акрамя таго, арганізатары нацэлены павысіць інфармаванасць людзей аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванню правапарадку, папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Ратавальнікі акажуць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы. Акцэнт будзе зроблены на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку, — павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны дамоў і кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў. У плане правядзення акцыі задзейнічаны МУС, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінінфарм, Мінэнерга і іншыя дзяржорганы.

Акрамя таго, у рамках акцыі будуць правераны гарышчы, падвалы, месцы агульнага карыстання (лесвічныя клеткі, агульныя тамбуры і да т.п.) у шматкватэрных жылых дамах. А таксама выяўлены ў населеных пунктах пустуючыя дамы, будынкі і збудаванні, дзе не прыняты арганізацыйныя меры па прадухіленні доступу да іх. У выпадку выяўлення такіх фактаў будуць праінфармаваны мясцовыя органы ўлады для прыняцця мер рэагавання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Акцыя скіравана і на працу з сем'ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падчас яе правядзення будзе таксама ацэнена і актывізаван работа ў дамах адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў і шматдзетных сем'яў па забеспячэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльнай дапамогай, у тым ліку ў абсталяванні домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, правядзенню работ па рамонце печаў, электраправодкі, навядзенні парадку на тэрыторыі домаўладанняў і да т.п. Яшчэ раз будзе звернута ўвага на недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду. Акрамя работы з нядобранадзейнымі грамадзянамі, тлумачальная работа пройдзе і з тымі, хто пражывае з імі па-суседстве: што рабіць і куды звяртацца, каб не стаць ахвярай пажару і не толькі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.